Гэта старонка не была вычытаная
форме, становіць сабою сустаўны выказьнік, напр.: Рад любавацца я кветкай убогай; тут першая частка падвойнага выказьніка сустаўная: „ёсьць рад“.
А нарэшце трэба памятаць, што няма выказьніка без асабовага дзеяслова, за выключэньнем тых разоў, калі ён выражаны інфінітывам.
1. Сувязь сустаўнога выказьніка. Сувязьзю ў сустаўным выказьніку звычайна бываюць формы дзеяслова „быць“, які, апрача матарыяльнага (сапраўднага) значэньня, „існаваць“ (У паноў было ігрышча), можа ўжывацца чыста формальна, з вельмі аслабленым матарыяльным значэньнем (Асіна „бывае“ прыгожая ў восень. Час „быў“ асеньні).
„Быць“ — выказьнік. Дзеяслоў „быць“ з значэньнем „мецца“, „існаваць“ сустракаецца даволі часта: у форме 3-яй асобы адзіночн. ліку для цяперашняга часу (хлеб ёсьць — солі няма; соль ёсьць, хлеб ёсьць — капусты няма) і ў 3-яй асобе адзін. й множн. ліку для прошлага й наступнага часу, напр.:
Будзе пара — вырасьце трава. Налета будуць яблыкі (наступны час). У паноў было ігрышча. Былі ў бацькі тры сыны (прошлы час)
У гэтых прыкладах „быць“ мае сапраўднае, матарыяльнае значэньне, і тут „быць“ зьяўляецца простым выказьнікам.
„Быць“ — сувязь. У беларускай мове дапаможны дзеяслоў „быць“, як сувязь у форме цяперашняга часу, сустракаецца вельмі рэдка і звычайна ў форме „ёсьць“[1] для ўсіх асоб і лікаў, напр.: „Вучні вы ёсьць, і вучыцца вам трэба“. Але звычайна „ёсьць“ прапускаецца, напр.:
Бусенькі, бусенькі — абое галюсенькі. Ён худы з твару. Перад сьмерцю ўсе роўны. Упартая каза — воўку карысьць. Лішняя дабрата — дурата. Ласка — не каляска: сеўшы не паедзеш.
- ↑ У некаторых народных гаворках сустракаецца форма „есьць“ і „ё“ (скарочанае „ёсьць“), але ў літаратурнай мове прынята гаварыць „ёсьць“.