Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
1) Назоўнікі лічэбныя „два“, „тры“, „чатыры“ і лічэбнік прыметны „адзін“ самі па сабе, бяз тых назоўнікаў іменных, якія яны азначаюць, дзейнікамі ня бываюць; у рэдкіх выпадках, калі яны выступаюць у ролі дзейніка, то назоўнік іменны лёгка разумеецца. Напрыклад:
Адзін у пір, другі ў вір. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Адна рада добра, а дзьве лепш. Век пажывалі, адзін аднаго не дагналі. Адна адну сапхнула. Два стаяць, два ляжаць…

Пры „два“—„дзьве“ назоўнікі йменныя заўсёды стаяць навочна: Два вепры б‘юцца-сякуцца… Два Юр‘і ды абое дурні. Харошы абодва.

У жаночым і ніякім родзе пры „два—дзьве“, калі ня бывае парнага ліку, назоўнікі йменныя звычайна ставяцца ў родным склоне, а, значыць, граматычнага дзейніка тут няма, напрыклад: здарылася дзьве бяды, два яйцы разьбілася; але калі скажам: „дзьве бабы пасварыліся“, „два акны разьбіліся“, то тут „дзьве“, „два“ будуць дзейнікі.

Таксама пры „тры“, „чатыры“: тры дачок на выбор, чатыры сястры згінула, але — „чатыры сястры (сястрэ) згінулі“, тут „чатыры“ — дзейнік.

Пры лічэбніках „два“, „тры“, „чатыры“ можа быць і родны склон назоўніка йменнага адзіночнага ліку з родным склонам прыметніка множнага ліку, напр.: Вычасаў дзьве дошкі каменных. Зрабіў дзьве труны каменных. Было ў бацькі два сыночкі, два радзімых васілёчкі.

2) Лічэбнікі пачынаючы з 5-10 і да 90 (дзевяцьдзесят, часта выступаюць у ролі дзейніка; пры іх тады назоўнікі йменныя звычайна стаяць у родным склоне, бо некалі ўсе назоўнікі лічэбныя кіравалі назоўнікамі йменнымі, пастаўленымі поплеч з імі.

Усе гэтыя лічэбнікі бяз іменьнікаў сустракаюцца рэдка: чатыры аруць, пяць барануюць да на мяне, маладую, гора гаруюць.