Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
5) Займеньнік "той" часта ўжываецца, як азначальны прыдатак да назоўніка йменнага (як нямецкае der, die, das). У такіх разох „той“ ставіцца звычайна пасьля назоўніка йменнага (радзей перад ім) і з тэй умовай, калі гэты назоўнік іменны раней упамінаўся, і, такім парадкам, прадмет ужо вядомы. Напрыклад:
Гаспадыня тая абрадавалася, пабегла глядзець, ажно ні рыбы тэй, ні лісіцы няма ў корабе. Ды стала іх частаваць аладкамі тымі. Вярнуўся той брат з варты ды кажа. Узялі яны той кацёл ды закапалі з грашыма тымі. Яны хацелі тыя грошы ўзяць, дык крук не дае.
б) Дзейнік можа выражацца займеньнікамі пытальнымі „хто“, „што“, „каторы“. Першыя два, як назоўнікі, адносяцца да 3-яй асобы, а „каторы“, як прыметнік, — да ўсіх асоб. Напр.:
A хто там ідзе у вагромністай такой чарадзе? (Я. Куп.) Хто гэты тын пераскочыць? Хто гэты Дунай пераплыве? Што бяжыць бяз повада? А што расьце бяз кораня? Што гарыць бяз полымя? Каторы з вас разумнейшы?

Усе гэтыя займеньнікі могуць быць дзейнікамі ў складана-залежных сказах, якія не выражаюць пытаньня, напр.: Хто йдзе, той паклоніцца. Што з возу ўпала, то прапала.

Пытальны займеньнік „што“ часам можа прымаць да сябе словы „яно“, „гэта“, „за“, напр.:
Што гэта за людзі? Што за адзін? Што за месяц, што за ясны — ноччу сьвеціць, а ўдзень не? Што яно за чалавек? Што яно такое? Што-ж я ў маці за дзіця было? Што гэта мае быць?

7) Дзейнік можа выражацца займеньнікамі азначальнымі, неазначальнымі й адмоўнымі: увесь (звычайна ў множным ліку), усякі, усялякі, кожны, кажды; нехта, нешта, хтось, штось, хтосьці, штосьці, ніхто, нішто, ніводзін, ніводны і іншыя.