Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

йменныя (Праворны ўсюды пасьпее) або, прынамсі, мысьляцца на той раз, як назоўнікі йменныя. І тады ў ролі дзейніка могуць выступаць прыметнікі, дзеяпрыметнікі, дзеясловы, прыслоўі, дзеяпрыслоўі, прыназоўнікі, злучнікі і іншыя словы.

1. Выражэньне дзейніка назоўнікам іменным.

Звычайна дзейнік выражаецца назоўнікам іменным. Дзеля таго што дзейны прадмет у сказе ні ад чога не залежыць, а, наадварот, сам вытварае дзеяньне, якое азначаецца, або называецца выказьнікам, то дзейнік заўсёды стаіць у назоўным склоне і адказвае на пытаньне хто? або што?

Дзейнік можа быць усіх родаў і лікаў. Як мы бачылі вышэй (§ 27. Лік, 1), множны лік можа выражацца словамі зборнымі (Лісьце асыпалася).

1) Дзейнік можа мець пры сабе другога дзейніка ў форме дапаўненьня ў творна-прыладным склоне з прыназоўнікам „з“, напр.: сын з нявесткай пасварыліся, едзе гром з маланкаю.

У такіх сказах дапасаваньне выказьніка адбываецца так: а) калі выказьнік стане перад дзейнікам назоўнага склону, то дапасуецца з дзейнікам; б) калі-ж выказьнік стане пасьля абодвух дзейнікаў, то дапасуецца ў сэнсе (бач. прыведзеныя вышэй прыклады), хоць можа быць і наадварот, напр.: Кума з кумам пасварылася.

2) У песьнях, вершах, прыказках, а часам і ў звычайнай мове (у казках, напр.) дзейнікам можа быць і клічная форма назоўніка йменнага, бо клічная форма ў беларускай мове можа выражацца формай

назоўнага склону, напр.: „брат, падай вады!“ — заместа „“браце, падай вады!“ А раз клічная форма можа выражацца назоўным склонам, то й назоўны склон у мове, г. зн., дзейнік, можа выражацца клічным склонам, напр.:
Едзе казача, едучы плача. А мой мужу-блазьне хоча мяне біці. Няхай косю нагарцуецца. Паехаў мой сынку на вайну. Сівы галубочку сядзеў на