Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Некаторую памяць аб парным ліку захавалі хіба такія формы мужч. роду, як „два, тры, чатыры кані“, „два, тры, чатыры рагі“, пры множным ліку „коні“, „рогі“; тут канчаткі множн. ліку, але націскі розныя.

Ня мелі парнага ліку назоўнікі йменныя мужч. р. і ў старасьвецкай беларускай мове, як аб гэтым сьведчаць пісаныя дакумэнты. Формы парнага ліку станавілі лічэбнікі „два—дзьве“, „абодва—абедзьве“, „дзьвесьце“ ды назоўнікі йменныя жаночага й ніякага роду, хоць і тут часта ставіўся множны лік.

2) У назоўніках іменных жаночага і часткаю ніякага роду парны лік у сучаснай мове даволі пашыраны, хоць і тут формы множнага ліку пачынаюць пераважаць; канчатак парнага ліку жаноч. і ніяк. роду — е.

Прыклады на формы парнага ліку жаночага й ніякага роду пасьля „два“, а па падабенству з ім і пасьля „тры“, „чатыры“: дзьве шкодзе, бядзе, руцэ, назе; чатыры прыгодзе, тры капе, тры бядзе, бярозе (ой у полі пры дарозе там стаялі дзьве бярозе), хата на дзьве палавіне, дзьве асьміні—асьміне, абедзьве назе, тры дзяўчыні—дзяўчыне, дзьве леце, вароце; чатыры стазе (хоць „стог“ муж. р.), тры паласе, дзьве cace, хаце; дзьве назе і — дзьве нагі; дзьве руцэ і — дзьве рукі, абодва вокі.

З апошніх прыкладаў відаць, што ад слоў жаночага й ніякага роду, як і мужчынскага роду, пры лічэбніках 2, 3, 4 аднолькава могуць быць і формы множнага ліку.

Здараюцца, хоць вельмі рэдка, і такія жытныя формы, як „дзьве дачок“, „дзьве ног“, дзе лічэбнік ставіць наступнае слова (назоўнік іменны) у родным склоне, як лічэбнікі лічныя „пяць“, „шэсьць“ і далейшыя, напр.: „А ў ліскі, ліскі новы двор. Тры дачок, тры дачок на выбор“.

3) З прыведзеных прыкладаў відаць, што ў сучаснай мове формы парнага ліку і для слоў жаночага й ніякага роду знаходзяцца ў стане адмірань-