Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4. У жывой мове часта можна сустрэць слова „дурань“ у жаноч. родзе, дапасованае да слова „дачка“: Я ня буду такая дурань (звычайна — дурная), а таксама слова „дзіцятка“, ніякага роду, часта пераходзіць у жаночы род для азначэньня жаночага полу: няма дачухны, мілай дзіцяткі.

5. Словы: дзяўча—дзяўчаты[1], небажа—небажаты, сьвінча—сьвінчаты, ваўча—ваўчаняты, (як — аўча, гусяня, парася) паводле морфолёгіі — ніякага роду, але пад уплывам прадстаўленьня полу, будучы дапасованыя да прадметаў жаночага роду, могуць ужывацца ў значэньні жаночага роду, ня трацячы свайго скланеньня ніякага роду. Напрыклад: да ты, дзяўча дурное, неразумнае, да ты, маладзенька, бяды нарабіла; вышла дзяўча жыта жаці. Таксама можа ўжывацца слова „дзіця“: да свае дарагое дзіцяці, калі мысьліцца жаночы род.

6. Здараецца й наадварот: граматычнае дапасаваньне пераважае прадстаўленьне полу нават у самых выразных выпадках; гэта асабліва бывае з тымі словамі, што канчаюцца на а. Напрыклад, слова слуга пры жаночым родзе „служанка“: прышла слуга ды кажа; паехала слуга ды ўгледзіў хлопчыка. Сюды належаць і словы: стараста, судзьдзя, старшыня, п‘яніца („горкая п‘яніца“" пры „мой п‘яніца“) бацька, нядбайліца, гультаіна, мужчына, дзядзька, але з перавагаю мужч. роду. Такая зьмена граматычнага роду сустракаецца нават пры назоўніках іменных уласных: прышла Йльля (у народнай прыказцы).

7. 3 морфолёгіі мы ведаем, што ўсе такія словы, як татка, братка, бацька, дзядзька, мужчына, гультаіна, стараста, судзьдзя, п‘яніца, нядбайліца і інш., маюць форму жаночага роду і скланяюцца паводле жаночага роду, як слова „цётка“ ці „матка“. Заўсёды скажуць: няма таткі, дзядзькі, сабакі…, як цёткі, маткі…,

  1. Правільна: дзяўчата (о), як зборныя назоўнікі йменныя: суччо, гальлё і інш.