Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1925).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 27. Род і лік.

I. Род.

Род і лік могуць адносіцца да ўсіх зьменных часьцін мовы, а значыць, і да тых часьцін сказу, што выражаюцца гэтымі часьцінамі мовы. Дзеля гэтага, перш чым перайсьці да выясьненьня спосабаў выражэньня паасобных часьцін сказу, трэба пазнаёміцца з родам і лікам у беларускай мове.

У беларускай мове тры роды: мужчынскі, жаночы й ніякі. Паводле гэтых трох родаў падзяляюцца назоўнікі йменныя, прыметнікі й дзеяпрыметнікі. Словы кожнага роду ў пераважнай большасьці маюць свае канчаткі, прынамсі, у вадзіночным ліку. Напрыклад, назоўнікі йменныя мужчынскага роду адзін. ліку вызначаюцца тым, што яны страцілі свой канчатак, што некалі азначаўся літарай ъ (цьвёрды знак), ды становяць сабою адну аснову (брат—, стол—, конь—, агонь—, край—, гай—, роў—); назоўнікі йменныя жаноч. роду адзіночн. ліку маюць канчатак а (я): дачк-а, рук-а, вол-я, вішн-я; кум—кум-а, ліс—ліс-а; назоўнікі йменныя ніякага роду адзін. ліку канчаюцца на о (ё), е: сяло, акно (не пад націскам пад уплывам аканьня — а), неба, палена, жыцьцё, гальлё, поле; прыметнікі мужчын. роду адзін. ліку канчаюцца на ы—і: чорны, першы, каторы, сіні; прыметнікі жаноч. роду адзін. ліку маюць канчатак ая—яя, а ніякага роду — ое (ае)—яе.

Роды, як і ўсе факты жывое мовы, знаходзяцца ў стане нясупынай, хоць і павольнай, зьмены. Гэтая зьмена роду залежыць ад шмат якіх прычын, напрыклад, ад уплыву аднае асновы на другую, ад прад-