„Злыя людзи, злыя дзѣци
„Ня убачаць дабра на свѣци,
„А па смѣрци ня имъ рай —
„Отъ якую праўду знай!“…
Г͆етакъ правіў дзѣдъ Уласъ,
И я тоя замѣціў для васъ,
Кабъ помнили, што „Богъ,
„Збивая пышнымъ рог͆ъ“.
Гэна спраўдзилась на Змитры,
Хоць мужыкъ быў вѣльми хитры,
Тоя Богъ и ўсимъ дасьць,
Хто таквѣля зачнѣ красьць.
Альба крыудзиць, клясьцѝ, лг̑аць,
Родзичаў ня шанаваць,
Хто у распусту уля̀жа
И Бог͆у зубы пакажа.
„Бог͆ъ за плячами зъ пугай ня стаѝць“,
Аднакъ на свѣця мусиць быць
Па Яг͆о свято̀мъ зако̀ну —
Адъ сяла ажъ да трону!
Учыця-жъ бацьки сваи дзѣци строг͆а,
Кабъ серцы хинули да Бог͆а,
Бо тымъ спосабамъ на старасьць
Самы будзяця мѣць радасьць:
Ня давайця-жъ сынамъ воли,
Злымъ прывучкамъ ихъ патоли,
Г͆раху заужды ня дару̀йця,
Малымъ розги ня жалу̀йця,
Прыкладайця да рабо̀ты,
Кабъ къ нѣй набрали ахвоты,
Дыкъ посля, якъ падрастуць,
Со̀раму вамъ ня прынясуць,
Старонка:Сынок! (1895).pdf/18
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная