Старонка:Сынок! (1895).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

У Во̀ласьць, кабъ злыдня скара̀ць;
Дыкъ пабреў стары у судъ.
Аля̀, кажучы ня тутъ,
Завялися тамъ парадки,
Што крыўдзицѣлямъ ни г̑адки…
Змицяръ писару уткнуў
И судзямъ кяшени надзьмуў,
Паставіў имъ вядро г̑а̀ры,
Такъ и проиг̑рали стары:
Сказана имъ, што капрысяць,
Сваіо пра̀ва нѣкъ якъ высяць,
Старымъ треба змирна сядзѣць
На пѣчы, и старыя косьци г̑ряць
..............
„Отъ праўда якая паўстала!“
Крикнула маци изъ млосьци на зямлю̀ пала.
Зрабіўся зыкъ, судзи спужалися
И у карчму хутка пахавалися,
А дзѣдъ нязнаўшы што рабиць, зъ бяды,
Бухъ на бабу вядро вады,
Ажъ яна̀ ад крыла вочы
И крычыць сколька мочы:
„Кравапіўцы! Крыўдзячы бадзькоў,
„Ня запаможаця тымъ сыноў,
„Да и самы́мъ г̑рэшны узятки—
„Ня замѣ́няцца ў дастатки!“…
..............
На то̀я писаръ злосна зьвяг̑нуў:
„Вацька-жъ прѳця самъ суду прагнуў,
„Такъ маўчы дурная баба! Циха!
„Кали ня хочаця г̑оршаго лиха!
„Вонъ адъ г̑этуль! Судъ кончанъ! а якъ маяця рацью,