Росъ, г͆ля̀дзя на лясочакъ;
Ўто дзѣнь г͆оршы, якъ шатанъ;
Крычыць: „Я у хаця ужо панъ!“…
..............
Стары ня выцярпѣў, шельму бацъ,
А іонъ па твары бацьку мацъ;
Старая къ нимъ, а сынъ за матку,
Да и паціог͆ъ празъ усю хатку
И выкпнуу за парог͆ъ—
Урешця самого бацьку змог͆ъ…
На крыкъ збѣг͆лися сусѣдзи,
Но баяцца, кабъ самымъ ня быць у бѣдзи,
Дакъ толька кажуць зъ даліока:
„Змицяръ! мѣй на бацькоў миласердна вока!
„Бог͆а бойся! Што ты узду̀маў?!
„Кликнямъ старшы́хъ и ку̀маў,
„Будзя со̀рамъ, будзя судъ
„И кара табѣ за блудъ!“…
Апомніўся выродны Змицяръ —
Бо быў якъ чортъ хицяръ —
Г͆оршай бу̀рды ня рабіў
И будта узлосьци прыстыў.
∗ ∗
∗ |
Успомнили таг͆ды сусѣдзи дзѣда
Уласа, прававѣда,
Якъ іонъ колись варажыў,
Цэлай г͆рамадзѣ́ на дзіў…
И шаптали сабѣ да у̀ха:
„Ня до̀бра тая завяруха;
„Бадай кабъ зъ г͆энай склыки