Перайсці да зместу

Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

У часы Піліпа III, наступніка Піліпа ІІ[1], у вольных Нідэрляндцаў быў адабраны апошні, добра ўмацаваны надморскі пункт у Бэльгіі, Остэндэ. Удалося гэта Гішпанцам толькі пасьля 3-х гадовае аблогі; абарона Остэндэ была ня менш упартаю, вытрывалаю, чым абарона Лейдэну і Антвэрпэну. Аднак, вялізарныя страты, якія мела Гішпанія і злучаныя з ëю краі ад марское вайны, ды ўсё ўзрастаўшыя грашовыя клапоты прымусілі Піліпа ІІІ зрабіць замірэньне на 12 гадоў з зьненавіджанымі „бунтаўнікамі", пры чым мусіў ён прызнаць іхнюю незалежнасьць (1609). Але, як гэты час прамінуў, вайна ізноў пачалася, і толькі на Вэстфальскім міры (1648)[2] Гішпанія аканчальна і формальна прызнала незалежнасьць Злучаных Нідэрляндаў.

8. Расцьвет Голяндыі. Вызваленыя Нідэрлянды, называныя таксама Голяндыяй ад імя сваёй найдаўнейшае провінцыі, прадстаўлялі рэспубліканскі саюз штатаў (гаспадарстваў). Найвышэйшая ўлада належыла сходу прадстаўнікоў паасобных провінцыяў, г. зв. Генэральным Штатам (гл. вышэй). Аднак, Моры Оранскі, як намесьнік 5-х провінцыяў і галоўны ваявода сіл сухазéмных і марскіх, займаў выдатнае становішча. Гэты чалавек, хоць і пераняў таленты свайго бацькі, ды не пераняў ягоных цнотаў, і дзеля таго рэспубліканцы непакоіліся аб сваю вольнасьць. На чале іх стаяў адважны Ольдэнбарнэвэльт, які, побач з кн. Оранскім, найбольш папрацаваў дзеля здабыцьця незалеж-

  1. Дом Габсбургаў у пэрыодзе рэформацыі.

    Максіміліян I (жанаты з Марыяй Бургундзкай)
    |
    Піліп І (кароль Кастыліі: жанаты з Іоаннай, дачкой караля Арагоніі, Фердынанда, і каралевы Кастыліі, Ізабэльлі)
    |
    Кароль V (І)
    кароль гішпанскі
    (1516-1556)
    імпэратар
    (1519-1550)
    |
    Піліп ІІ, наступнік краёў
    гішпанска-бургундзкіх
    |
    Ізабельля. Піліп ІІІ
    |
    Піліп ІV

    Фэрдынанд.
    кароль Вэнгрыі і Чэхіі (ад (520).
    Наступнік аўстрыяцкіх краёў.
    Імпэратар (1550-1564)
    |
    Максіміліян ІІ.
    Рудольф II. Мацей,
    Альбэрт, муж
    Ізабельлі Гішпанскай.

    Фэрдынанд
    тырольскі

    Кароль штырыйскі

    Фердынанд ІІ

    Фердынанд ІІІ

  2. § 9. Трыдцацёхгадовая вайна.