Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Кромвэль, прыхільнік протэстантаў, стрывожаны "артыкуламі", высватаў Гэнрыку клівійскую князёўну Ганну, каб гэтым зблізіць яго з нямецкімі протэстантамі. Але каралю новая жонка не спадабалася, і ён разьвёўся з ёю; Кромвэля-ж загадаў пакараць сьмерцяй. Пасьля гэтага ён ажаніўся з Кацярынаю Говард, з каталіцкае сям'і, варожа настроенай да ўсякіх далейшых рэформаў. Аднак, цераз год ён і яе абвінаваціў у нявернасьці і загадаў забіць; новая-ж жонка Гэнрыка Парр ізноў спагадала протэстантам. Праз усé гэтыя жаніцьбы Гэнрык увесь час хіліўся то ў адзін бок, то у другі, крывава прасьледуючы то адну, то другую веру. І вельмі дзіўна выглядае, што гэты люты і самавольны тыран заўсёды меў падтрыманьне ў парлямэнце, ды навет быў популярным у краі!

Гэнрык VІІІ тэстамэнтам адпісаў карону ўсім сваім дзéцям: і сыну, і Марыі, і ўрэшце Альжбеце.

Эдвард VІ мéў тады дзесяць гадоў; гаспадарствам кіравала рэгенцыя, на чале якое стаялі лëрды, ня цікавіўшыяся рэлігійнымі справамі, але ласыя на царкоўныя маетнасьці. Малады-ж кароль, без пары дасьпéлы, быў з перакананьня прыхільнікам протэстанцтва; дзеля таго ў інтарэсе апякуноў", увесь час змагаўшыхся між сабой і засуджаўшых адзін аднаго на сьмерць, было падтрымліваць пагляды караля, злучаючы гэта, вéдама, з уласнай карысьцяй. Дык касаваліся манастыры, брацтвы і царкоўныя таварыствы, а іхнія маетнасьці дзялілі паміж сабой лëрды; у цэрквах замест імшы заведзена было набажэнства ў англійскай мове, падобнае да протэстанцкага.

Эдвард VІ быў вельмі кволы і памёр ужо на 16-м годзе жыцьця. Дзеля свае протэстанцкае шчырасьці, ён не хацеў пакідаць пасьля сябе карону гэткай выразнай каталічцы, якою была ягоная сястра Марыя. Вось-жа, паслухаўшы намовы свайго апошняга радніка, князя Нортумбэрленд, ён перад сьмерцяй сам без парлямэнту адказаў карону гарачай протэстантцы, Іоанне Грэй, сваячцы Тюдораў[1], якая была

  1. Дом Тюдораў.

    Гэнрык VІІ - † 1509

    Гэнрык VІІІ † 1547

    1. Марыя,
    дачка Кацярыны, кн.
    Apaгoнскae,
    † 1558

    2. Альжбета,
    дачка Ганны
    Боляйн,
    † 1603

    3. Эдвард VІ,
    сын Іоанны
    Сеймур
    † 1553

    Маргарыта,
    жонка Якуба
    ІV, караля
    Шкотляндыі
    |
    Якуб V
    |
    Марыя Стюарт
    |
    Якуб І (VІ),
    кароль Вялікае Брытаніі
    † 1625

    Марыя, жонка кн. Суфольк
    |
    Францішка,
    жонка Гэнрыка Грэя
    |

    Іоанна Грэй.