Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад францускае кароны. Абабраны за папу, Клемэнс V не пакінуў Францыі дзеля Рыму, а асéў сьпярша ў Ліоне, а пасьля ў Авіньëне, акружаным з усіх бакоў кароннымі зéмлямі. Так-званая "бабілёнская няволя папаў" (1309 ― 1377) палажыла канéц сусьветнаму ўладарству папаў; адгэтуль папы пакорна выпаўнялі волю францускіх каралёў. Гэта скора выявілася на дзéле, калі Клемэнс V на жаданьне Піліпа ІV разьвязаў ордэр Тэмплярыяў (1312). Вялікага Магістра Тэмплярыяў, Якуба Молей, спадманулі пераехаць у Францыю і яго самога, а такжа важнейшых дастойнікаў ордэру, спалілі на агні, і Піліп ІV захапіў вялізарныя скарбы Тэмплярыяў. Калі-ж нéяк выйшла, што абодва хаўрусьнікі ў гэтым нягодным паступку, папа і кароль, памерлі ў адзін, год (1314), народ убачыў у гэтым палец Божы і пачаў паважаць Якуба Молей, як мучаніка.

Піліп ІV, ламаючы феодальны лад, здабыў блізу неабмéжаную ўладу і абапёр лад гаспадарства на зусім навачасных асновах, - падобна да таго, як гэта зрабіў Фрыдрых ІІ ў каралеўстве Абéдзьвюх Сыцылій.

Пасьля Піліпа ІV гаспадарылі адзін за адным тры яго сыны (Людвік X, Піліп V і Кароль ІV, 1314-1328), каторыя ня мéлі сыноў, а толькі дачок. Пасьля сьмерці Людвіка Х памыкалася заняць пасад яго дачка, але яé да гэтага не дапусьцілі, і ў 1317 годзе, каб недапусьціць чужое дынастыі. на пасад пераз жанок, была зроблена-з згодай Генэральных Станоў - пастанова, што француская карона можа быць спадчынай толькі ў мужчынскай лініі (гэта пазьней назвалі саліцкім правам). Дзеля гэтага, калі памер апошні з сыноў Піліпа ІV, Кароль ІV, пасад заняў яго стрэчны брат, Піліп граф Валюа (1328).

3. Стагодняя вайна. Стварэньне абсалютнага гаспадарства. а) Пачатак стагодняе вайны. Калі ў 1328 сына Піліпа ІV годзе, пасьля сьмерці трэцяга і апошняга Харошага, каралеўскі пасад заняў Піліп VІ Валюа, дык тагачасны ангельскі кароль Эдвард ІІІ, унук Піліпа ІV па матцы сваёй Ізабэлі, выступіў з дамаганьнем францускае кароны сабе, не ўважаючы на саліцкае права. З гэтае прычыны ўзьнялася даўгая, трываўшая больш за сто гадоў, вайна паміж Францыяй і Англіяй (1339—1453). Запраўдныя прычыны гэтае вайны былі такія: 1) Францыя паддзержавала Шкотаў у іх барацьбé з Англіяй за незалежнасьць; 2) Англія вывозіла воўну ў Фляндрыю, дзе з яе выраблялі сукно, і дзеля гэтага Ангельцы паддзержавалі фляндрскія месты, што бароліся з францускімі каралямі, каторыя маніліся заваладаць імі; 3) ангéльскі кароль Эдвард ІІІ яшчэ ад часоў Гэнрыка ІІ валадаў у Францыі вялізарнымі землямі, і