Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыж, географічны цэнтр рачное сыстэмы Сэны, места, самой прыродай празначанае да кіраўнічае ролі ў гаспадарстве. Гэтую ролю Парыж узяў на сябé безразьдзельна, калі, з прычыны хатняе вайны з Альбігензамі ў першай палавіне ХІІІ в., паўднявая Францыя ўтраціла сваё нéкалі гаспадарнае становішча. у Нямеччыне дынастыі зьмяняліся часта, а гаспадараньне манархаў, наагул, недаўгое, дык тамака выбары і рэгенцтва пры бязьлетнім каралі бывалі часта; у Францыі-ж дынастыя Капэтынгаў гаспадарыла без ніякага перарыву ў працягу 3-х з палавінаю вякоў (987—1328), а яé малодшая лінія Валюа датрывала на каралеўскім пасадзе ажно да навейшых часоў. У рэзультаце ўсяго гэтага ў Нямеччыне ўкаранілася выбіральнасьць каралеўскае ўлады і гаспадараньне магнатаў, а ў Францыі ― спадчыная дужая улада манарха.

Дзеля тых-жа прычын адносіны да рымскае курыі і князёў царквы ўлажыліся ў Францыі вельмі карысна для каралеўскае ўлады. Францускія каралі ніколі не вялі такое даўгое і ўпорнае барацьбы з папствам, як нямецкія, і францускія біскупы ня мелі ані такое вагі, ані такое ўлады і незалежнасьці, як нямецкія. Францускія баяры, захопленыя крыжавымі войнамі, ня думалі гэтулькі аб здабываньні для сябе ўлары, як нямéцкія. Дый каралі ў Францыі ўмелі лепш пілнаваць свае карысьці. У барацьбé з фэодаламі яны абаперліся на мяшчанства. Спагадаючы яго прамысловай і тарговай дзéяльнасьці, яго імкненьню да дабрабыту, каралі знайшлі ў мяшчанстве вернага хаўрусьніка і апору супроць панства і яго дамаганьняў улады. Мéсты ў Францыі працьвіталі; таргоўля і прамысловасьць разьвіліся ў іх шмат раней, чымся ў Нямеччыне. Вельмі ўдачна вялі францускія каралі і ўсю ўнутраную палітыку наагул. Калі ня сілай, дык дарогай жаньбы, яны забіралі ў свае рукі вялікія лены, ― пашыраючы гэтак усё далей і далей сваю ўладу над краем.

c) Агляд гісторыі Францыі пры Капэтынгах. 1) Закладзеная Гуго Капэтам дынастыя мéла спачатку запраўдную ўладу толькі ў князьстве Францыі (правінцыі Іль дэ Франс і Орлеан) і на працягу блізу сту год (Гуго Капэт, Робэрт, Гэнрык 1, Піліп 1, 987—1108) ня мела ніякае сілы адносна да магутных вассалаў - незалежных князёў, што абкружалі сябе пышнай чарадою прыдворных. Яшчэ больш аслабела каралеўская ўлада, калі адзін з вассалаў караля, норманскі князь Вільгэльм, пасьля пабéды пад Гастінгсам 1066) заваладаў Англіяй. Толькі ад ХІІ вéку пачынае ў Францыі ўзрастаць сіла і значэньне каралеўскае ўлады, калі пасад заняў Людвік VІ (1108-1137), каторым кіраваў выдатны палітык, апат з Сэн-Дэні, Сугеры. Людвік VІ шчыра