Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гу; у Аўстрыі — царква царква сьв. Сьцяпана ў Вéне і ў Чэхіі ― сьв. Віта ў Празе.[1]

У часох расцьвету мяшчанства готыцкі стыль з цэркваў перайшоў і да сьвецкага будаўніцтва, як аб гэтым сьведчаць ратушы ў Брюгге, Бруксэлі, Гданску і другіх мястох. Адну з найхарашэйшых памятак готыцкага сьвецкага будаўніцтва прадстаўляе крыжацкі замак у Мальборгу.

У сярэднія вякі асабліва разьвілося прыкладное мастацтва, расцьвет каторага зыходзіцца з упадкам рыцарства і культурнага падымку мяшчанства. Рамёслы тады так зьнітна зьліваліся з мастацтвам, што мастакамі былі ня толькі архітэктар і разьбяр, але такжа сталяр, пазалотнік і. г. д.

___________

ТРЭЦІ ПЕРЫОД.

===

Пачатак сучасных гаспадарстваў.

§ 14. Францыя.

1. Узрост гаспадарственае ўлады пры Капэтынгах[2]

а) Гаспадарственае разьвіцьцё Нямеччыны і Францыі. Гаспадарственыя адносіны ў Францыі ўкладаліся зусім інакш, чымся ў Нямеччыне. У Нямеччыне дужая некалі каралеўская ўлада, усьцяж боручыся з папствам і залежнымі ад яé князьмі, слабéла ўсё больш і больш, ажно пад канец сталася ценем, ясным ад блеску традыцыі. У Францыі-ж, наадварот, спачатку слабая ўлада Капэтынгаў, што была спачатна на невялікім прасторы, дзякуючы дальнавокай і пляновай палітыцы, з часам набралася такое моцы, што ў канцы патаптала дамаганьні непакорных вассалаў і пачала самаўладнае гаспадараньне, ня гледзячы на тое, што спадчыннасьць ленаў была ў Францыі ўстаноўлена раней, чымся ў Нямеччыне. Новае гаспадарства знайшло магутную апору ў узрастаўшым усё больш нацыянальным пачуцьці французаў, якое і абараніла Францыю ад яе нéпрыяцеляў.

b) Разьвіцьцё новае гаспадарственасьці ў Францыі. Памыснаму разьвіцьцю гаспадарственасьці ў Францыі шмат памог той уплыў, які на ўвесь край меў здаўна Па-

  1. Готык перайшоў і ў Беларусь і Літву. Найхарашэйшаю памяткаю готыцкага стылю ў нашай Бацькаўшчыне ёсьць каталіцкая царква сьв. Ганны ў Вільні. (Перакл.).
  2. Гл. § 8