Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыха ІІ ў падарожжы ў Палестыну, гарачы прыхільнік імпэратарскае справы. Яго гарачыя адовы і сатырычныя вершы, разыходзячыся па ўсёй Нямеччыне, мéлі ўплыў на ход палітычных спраў.

У паўночнай Францыі зацьвіла эпічная паэзія; эпічных песьняроў называлі трувэрамі. Улюбленымі тэмамі гэнае паэзіі былі цыклі легенд: кельцкі — аб каралю Артуры і яго рыцарох круглага стала, гішпанскі — аб сьв. Граалю, германска-францускі — аб Каралю Вялікім і Роляндзе, францускі ― аб Трыстане. Бралі такжа тэмы і з старавечнае гісторыі (гэта рабілі пераважна духоўныя), а улюбленым героем быў Аляксандар Вялікі, якога надзялялі цнотамі рыцарскае эпохі, а паступкі яго прыбіралі ня толькі клясычнымі легендамі, але і ўсходнімі, перанесенымі з Усходу ў Эўропу ў часе крыжавых паходаў. Асаблівы расцьвет сярэднявечча прыпадае на Нямеччыну, даўшую творы нязьнішчальнага значэньня. Да тагачасных аўтараў належаць: містык-філёзоф Вольфрам фон Эшэнбах ("Парсіфаль" — злучэньне кéльцкага і гішпанскага цыкляў легенд), рамантык-фантасты і пясьняр каханьня Готфрыд фон Страссбург („Трыстан і Ізольда"), Гартман фон Аўэ і Гэнрык фон Вэльдэке. Германцы былі нязвычайна багатыя легендамі, якія тварылі многія цыклі і апявалі падзеі багоў і герояў. Пад націскам духавенства, варожага да ўсіх перажыткаў паганскае мінуўшчыны, гэта література, пераважна вусная, заняпала, але ня шчэзла, а ў часы рыцарства ўваскросла і дала багата матар ялу для эпіцкага творства. З яé-ж пад тыя часы нарадзіліся знамянітыя народныя эпопе няведамых тварцоў: Пéсьня аб Нібэлюнгах і Гудруна.

b) Архітэктура (будаўніцтва). На ўсéнькім працягу сярэдніх вякоў архітэктура, што заўсёды служыла царквé, гаспадарыла самаўладна над усімі другімі галінамі мастацтва. Ей служылі: разьбярства, малярства, прыборы шкляныя, і хоўныя, ды навет музыка, бо усé яны павінны былі тарнавацца да агульнага настрою, які тварыла архітэктура.

Узорам для сьвятынь першых хрысьціян была рымская базыліка (судовы гмах). Гэта была прастакутняя будоўля, пабітая ў сярэдзіне на тры часьці ўздоўж (навы), а напару і на пяць, якія аддзяляліся адна ад аднаé двума (або чатырма радамі калённаў (стаўбоў). Сярэдняя нава бывала пераважна ўдвая вышэйшая і шырэйшая за бакавыя. У ўсходняй часьці сярэдняе навы звычайна была магіла якога-небудзь мучаніка, аўтар і трыумфальная арка, прыбраная мозаікай, як знак веры ў аканчальную пабéду царквы. За трыум-