Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7. Мастацтва. а) Паэзія. Спачатна у сярэднія вякі духоўныя і манахі безразьдзельна гаспадарылі ня толькі ў навуцы, але і ў паэзіі. У часе крыжавых паходаў паэзіяй пачалі займацца рыцары, а ў канцы гэтага пэрыоду, пасьля ўпадку імпэрыі, — мяшчанства. У рыцарскай паэзіі выяўляецца гэная лішне ўжо перацэненая рамантыкамі адзіня рэлігіі, жыцця і паэзіі, якая ўсё-ж прыдае асаблівыя рысы расцьвéту сярэднявечнага культурнага жыцьця. Гэтак, культ Найсьвяцейшае Дзéвы Марыі, выяўляючы надземную любоў, знаходзіцца ў цеснай сувязі з пашанай жанчыны, і барацьба за "даму свайго сэрца" знаходзіць адбіцьцё ў паэзіі. Выражаць гэткія ўчуцьці магла толькі родная мова, якая і ўзяла верх у рыцарскай паэзіі. Гэтак стварылася рэакцыя проці выключнага гаспадараньня лаціны ў літэратуры; навет духоўныя прымушаны былі пісаць свае паэтычныя творы народнай мовай. Поруч з гэтым бачым сур'ёзныя зьмены ў духу, зьмесьце і форме паэзіі. Путы асцэтычна-царкоўныя, так сама, як і путы штучнага і неперачутага клясыцызму, былі разарваны. Паэзія, не абмежаваючы ўжо сябе нічым у выражэньні ўчуцьця, апявала радасьць і ўцехі жыцьця, ды рыцарскую мужнасьць, даючы абраз культуры свайго народу і свайго часу.

Бацькаўшчынай сярэднявечнае паэзіі была Францыя, уласьціва-ж Прованс, скуль вышлі першыя песьняры цнот і любові рыцарскае, так-званыя трубадуры. Найвыдатнейшым з іх быў Бэртран дэ Борн. Провансальская паэзія, аднак, замоўкла назаўсёды[1], калі пачаўся крывавы крыжавы паход проці Альбігéнзаў. Сонечная багатая пладамі зямлі, высака культурная паўднявая Францыя была перавернена у пустыню, вялізарны могільнік; усë-ж такі песьні яе шырака разыйшліся па сьвеце,- на поўнач Францыі, у Нормандыю, а з Норманамі - у Англію і Італію, асабліва ў Неаполь, дзé захапілі Фрыдрыха ІІ і знайшлі ў яго асобе апеку і паддзяржаньне. У Нямеччыне ў лірычнай паэзіі вытварыліся асаблівыя рысы ў песьнях міннэзэнгераў (ад старанямецкага слова "Mіnne" - верная любоў, вернасьць Богу, сузэрэну і любай даме). Нямецкая лірыка, незалежна ад манернасьці, быўшай прыродным вынікам насьледаваньня, ужо ў самую раньнюю пару адзначалася ў некаторай меры рэфлексыйнасьцяй, тэндэнцыяй і пачуцьцём хараства прыроды, чаго як-раз ня мелі насьледаваныя ўзоры. Найвыдатнейшым лірычным песьняром сярэднявечча быў у Нямéччыня Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ, таварыш Фрыд-

  1. Толькі у Найнавейшых часох пачалася праца над адраджэньнем провансальскае гутаркі і паэзіі. Пачынальнік адраджэньня Провансу - выдатны паэта Містраль. (Перакл.).