Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апошніх, Віль Гардуэн і Жуанвіль, апісалі ў народнай Францускай мове дабываньне Царгораду і паступкі Людвіка ІX. Трэба наагул адцеміць, што пазьнейшыя сярэднявечныя гісторыкі карысталіся ўжо мовай сваіх народаў заместа лацінскае мовы і, нароўне з паэтамі, шмат памагалі разьвіцьцю яе.

c) Школы і унівэрсытэты. Закладзеныя пры Каралі Вялікім катэдральныя і манастырскія школы былі асноваю ўсяé школьнае адукацыі сярэднявечча. Пры Гогэнштаўфах гэныя школы пачалі ў Нямеччыне падупадаць, а замéста іх закладаліся і добра разьвіваліся мéскія школы. Усé навукі выкладаліся ў лацінскай мове. Выкладалі ў школах такзваныя вызволеныя навукі, якія дзяліліся на дзьве групы: trіvіum (граматыка, рэторыка, дыялектыка) і quadrіvіum (музыка, арытмэтыка, геомэтрыя і астрономія). Яны павінны былі прыгатаваць вучанікаў да найвышэйшае ў сярэдніх вякох навукі тэолёгіі. У манастырох зьбіраліся бібліотэкі з кніг, якія перапісавалі манахі, прыбіраючы міньятурамі (прыбраныя першыя літары разьдзелаў).

Сярэднявечная навука разьвівалася дзякуючы унівэрсытэтам, якія на хрысьціянскім Захадзе пачалі паўставаць каля 1200 году; найвыдатнéйшымі спаміж іх былі: у Парыжы, Болёніі, Салерно, Монпэль (у вапошніх двух найбольш красавала мэдыцына), Оксфордзе, Кембрыджу, Рыме, Валенсіі, Саляманцы. Унівэрсытэты тварылі корпорацыі (цэхі) вучоных і вучанікаў, даставалі многія прывілеі ад сьвецкіх і духоўных валадароў. Парыскі унівэрсытэт, галоўны цэнтр схолястыкі і тэолёгіі, быў пад уплывам і кіраўніцтвам вышэйшага духавенства. Каб забясьпечыць магчымасьць жыць прафэсаром і студэнтам, розныя дабрадзеі закладалі для іх колегіі, дзе тыя жылі і мелі яду. Адна з колегій была фундована спавядніком Людвіка ІX, Робэртам дэ Сорбон; дзеля гэтага тэолёгічны факультэт, а пасьля і ўвесь парыскі унівэрсытэт дастаў назоў Сорбоны. У Болёніі унівэрсытэт паддзержавала мéская ўлада. Унівэрсытэт у Нэаполі, закладзены Фрыдрахам ІІ, прадстаўляе вынятак як з увагі на яго закладзіны, так і на далейшае разьвіцьцё і арганізацыю, і можа быць прызнаны гаспадарственаю школаю. У Нямеччыне ў XІІІ в. ня было яшчэ ніводнага унівэрсытэту. У славянскіх землях першы унівэрсытэт быў закладзены ў сярэдзіне XІV в. ў Празе, а ў XV ст., з прычыны звады паміж Чэхамі і Нéмцамі, часьць прафэсароў і студэнтаў пакінула Прагу і перабралася ў Ліпск.

З прычыны таго, што ўва ўсіх унівэрсытэтах выкладовай мовай была мова лацінская, а прафэсары і студэнты часта перабіраліся з аднаго места ў другое, — паміж унівэрсытэтамі розных краёў у сярэднія вякі была векавітая сувязь.