Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3 Ратысбоны, магутны народны прамоўца і прапаведнік, які мандруючы па ўсіх нямецкіх краінах і прамаўляючы да народу у яго роднай нямецкай мове (а не ў лацінскай), што ў тых часох было навіною, аказаваў вялізарны ўплыў на народныя масы. Прадстаўнікамі нямецкае містыкі былі: дамініканін Экгард і яго вучанік Ян Таўлер. У канцы сярэдніх вякоў найбольш уславіўся сваім містычным творам "Аб насьледаваньні Хрыста" Тамаш з Кэмпіс.

b) Уплыў Арабаў і вольная навука. Пад уціскам урадовае царкоўнае навукі незалежнай вéдзе цяжка было прабіваць сабе дарогу. Вызваліцца ад путаў, якія я зьвязавалі, памог вольнай навуцы ўплыў Арабаў, які найбольш ярка выявіўся ў матэматыцы, астрономіі, географіі, мэдыцыне і прыродных навуках. Захад прысабéчыў многа адкрыцьцяў драбаў у гэтых галінах вéды, і не адзін арабскі навуковы тэрмін здабыў сабе грамадзкія правы ў эўропэйскай навуцы (альгэбра, алькаголь, зэніт і г. п). Цалком пад арабскім уплывам разьвівалася медыцына ў унівэрсытэце ў Салерно. У прыродных навуках стварылі ў ХІІІ в. зусім новую эру два вялікія вучоныя: Альбэрт Вялікі і оксфордзкі профэсар Роджэр Бэкон. Альбэрт, хаця яшчэ і дзяржаўся схолястыкі, адзначаўся бяспрыкладнай у тыя часы сьмéласьцяй і свабодай духа; рэзультаты сваіх дасьлéдзін, якія адчынялі новыя дарогі ў навуцы, ён вылажыў у сваёй працы аб фізыцы. На адкрытую барацьбу з схолястыкай выступіў Роджэр Бэкон, які геніяльнасьцяй і сьмéласьцяй сваіх ідэй быў яшчэ вышэйшы за Альбэрта. Ён вучыў, што ў навуцы маюць вагу толькі дасьлéдзіны, абапертыя на дазнаньні; ён першы карыстаўся матэматыкай пры дасьледзінах аб прыродзе і нязвычайна заслужыўся сваймі адкрыцьцямі ў оптыцы і хіміі.

Як у Парыжы з асаблівай рупнасьцяй працавалі над тэолёгіяй і філёзофіяй, так у Болёніі ― над правазнаўствам, якое абыймала ня толькі рымскае права, але і канонічнае. Дый у Нямеччыне йшла праца над правам. Каля 1230 г. звычаёвае права паўночнае Нямеччыны было сьпісана ў нігу пад назовам "Саксонскае Люстра" (Sachsen spіegel), а пасьля падобны зборнік быў апрацаваны і для паўдзённай Нямеччыны пад назовам "Швабскае Люстра" (Schwaben spіegel). Нямецкая юрыдычная література тых часоў была багата такжа зборнікамі мéскіх правоў.

Навука гісторыі знайшла выдатнага прадстаўніка ў асобе бабэнбэрскага князя Отта, Фрэйзінгéнскага біскупа, брата імпэратара Канрада ІІІ; ён напісаў сусьветную гісторыю ад Адама да 1146 году. Гэтак сама і ў Францыі, Англіі і Італіі добра разьвівалася навука гісторыі. Француская літэратура мае знамянітыя апісаньні крыжавых паходаў. Два ўчасьнікі