Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наагул, значэньне карал ўскае ўлады меншала ўсё болей і болей, і князі набіраліся перакананьня, што яны маглі-б вельмі добра абходзіцца і без яé.

6. Асьвета. а) Навука пад уплывам царквы. У працягу ўсяго сярэднявечча ажно да ХV сталéцьця навука была зусім у руках духавенства. Выражэньнем неабмежанае ўлады царквы над думкамі людзей была знамянітая сыстэма навук, што зьвязавала усé галіны вéды ў адну цэласьць, пранікнутую адзіным духам, - так-званая схолястыка (даслоўна: школьная мудрасьць"). Гэта сыстэма трывала ад ХІ да XV вякоў, але красаваньне яé пачынаецца ўжо ў XІІІ в. Асноваю схолястыкі была ўложаная царквою сыстэма догматаў, прызнаных бясспорна праўдзівымі. Мэта й схолястыкі было ўкараненьне ў думках людзей царкоўных навук, давядзеньне праўдзівасьці і лёгічнае канечнасьці іх. Кожын вынік навуковых дасьлéдзін, нязгодны з догматамі царквы, лічыўся фальшам, грэхам і гэрэзяй. Схолястычныя дасьлéдзіны займаліся ў першы чарод тэолёгіяй, а творы схолястычных вучоных выяўляюць нязвычайную быстрыню думкі, вучонасьць і працавітасьць іх аўтараў. Апошнія карысталіся філёзофіяй Арыстотэля, і, дзякуючы ўстаноўленым ім у лёгіцы правілам думаньня, схолястыка дайшла найвышэйшае красы; аднак, пазьней яна заблыталася ў сéці непатрэбных, часта бяз ніякага сэнсу тлумачэньняў і довадаў. Схолястыка выключала ўсялякую опозыцыю царкоўным навукам і гэтак была ў руках папаў магутным аружжам, якое давала магчымасьць у працягу нéкалькіх вякоў дзяржаць думкі ў паслухмянасьці царкве і рэлігіі. Найвыдатнейшымі прадстаўнікамі схолястыкі былі: кентэрбэрыйскі арцыбіскуп Анзэльм, слаўны профэсар парыскага унівэрсытэту Пётра Абэляр, дамініканец Альбэрт з Бэльштэдту (званы Вялікім), самы унівэрсальны розум таго часу, які займаўся такжа прыроднымі навукамі, і яго вучанік, Тамаш з Аквіну (таксама дамініканец), творы яго дагэтуль прадстаўляюць аснову каталіцкае царкоўнае навукі.

Больш учуцьцёвыя адзінкі не здаволяваліся сухой схолястычнай адукацыяй і хрысьціянскай навукай, абапертай на філëзофічных тэзісах і формах думаньня. Схолястыцы процістаўлялі рэлігію ўчуцьця, сэрца і выабражэньня. Гэтак нарадзілася містыка, якая бачыла істоту праўдзівае рэлігійнасьці ў малітве з сэрца, у аддаленьні ад сьвету і ськіраваньні вачэй выключна да Бога, у надзямным захопленьні, У ўзьнясéньні душы да боства. Ужо агністы прапаведнік Бэрнар з Клерво пайшоў па дарозе містыкі. У Нямéччыне першы праводзіў містыку Францішканін Бертольд