Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

голым небам, а ўласьціва: скокі, музыка, гульня мячам і паляваньне. Любівай Гульнëй было паляваньне з сакаламі на птушак; гэтым займаліся і жанкі.

Вельмі ажыўлялі замковае жыцьцё музыкі, пяюны і дэкляматары, якія даведаваліся да замкаў. Рыцары-паэты ня лічылі сорамам мандраваць ад замку да замку і знаёміць іх жыхараў з сваймі творамі. Тэмай кароткіх песьняў або даўжэйшых апавяданьняў, напалавіну пяяных, напалавіну казаных, служылі: любоў, геройскія дзейнасьці, вернасьць палюбоўніка і вассала, прыгоды ў Сьвятой Зямлі і гэтым падобнае. Творы гэныя адзначаліся шчырасьцю ўчуцьця, якая толькі ў пазьнейшых часох сталася ня істотай, а формай іх; напару-ж - у іх выбівалася тэндэнцыя або éдкая сатыра. Рыцарская паэзія нарадзілася ў сонечным Провансе, і першымі паэтамі былі яго сыны-рыцары, трубадуры. Пасьля за імі пайшлі ўсé заходня-эўрапэйскія народы, што прыймалі ўчасьце ў крыжавых паходах; у Паўночнай францыі яны дасталі назоў трувэраў, у Англіі — мэнэстрэляў, у Нямеччыне — міннэзінгераў (у Нямеччыне найбольш уславіўся Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ, пераможца на турніры паэтаў, арганізаваным у Вартбургу ляндграфам Тюрынгіі).

Знамянітыя турніры давалі рыцарам магчымасьць паказаць вялікай чарадзе сабраных гасьцей сваю адвагу і уменьне валадаць аружжам. Турніры адбываліся на вялікай плошчы, акружонай палісадай, за якой стаяў народ, а пачэсныя госьці глядзелі на бітвы рыцароў з бальконаў. Рыцары ў бліскучых зброях (панцырах) выяжджалі на таксама закаваных у зялéза конях. Зброя рыцараў складалася з сталёвага ланцыру на грудзёх, такіх-жа нагаленьнікаў і рукавіц (з коўнае шалупіны) і шоламу на галаве, пярэдняя часьць якога, забрала, падымалася, або апускалася, закрываючы твар. Ля боку быў меч, у левай руцэ шчыт, у правай — дзіда.

З прычыны таго, што на ходаньне рыцары выяжджалі з апушчаным забралам, іх пазнавалі толькі паводле знакоў на шчыцé; знакі бывалі розныя: рысункі зьвяроў і розных рэчаў і, пераходзячы ад бацькоў да сыноў, рабіліся адзнакамі, гэрбамі ўсяé сям'і, роду, зьвязаныя з прозьвішчам. Спачатна турніры мелі сваёй мэтай прыгатаваньне КОНьнікаў да бітвы і былі падобныя да цяперашніх вайсковых манэўраў коньніцы. Ходаньнікаў дзялілі на дзьве дружыны роўнае сілы - кожная з сваім вая водам. Ходаньнікі павінны былі ськідаць праціўнікаў з канёў і браць у палон, з якога пасьля выпускалі за выкуп. Адбываліся такжа бітвы адзін-на-адзін: два адважныя рыцары, часта конкуРЭнты ў славе або любові, мéралі свае сілы. Аб учасьці ў