Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жэньне, што адбілася на закрасаваньні паэзіі і мастацтва. Знаёмства з філëзофіяй Арыстотэля, з якім захад першы раз пазнаёміўся з арабскіх кніг, лягло ў аснову ўсяе сярэднявечнае філёзофіі. Вéдзеныя пад штандарам царквы крыжавыя паходы лучылі дзеля вялікіх агульных мэтаў розныя народы, збліжалі іх між сабой на грунце асабістых зносін, вытварылі агульную хрысьціянска-сярэднявечную адукацыю і праклалі дарогу для шырэйшых паглядаў. Дзякуючы ажыўленым зносінам з Азіяй і паўночнай Афрыкай, нязвычайна разьвілася таргоўля, а месты, якія ляжалі на дарозе крыжавых паходаў, дайшлі высокага расьцьвету; тады стварылася сусьветная таргоўля.

Крыжавыя паходы выклікалі надта выразьлівае ператварэньне грамадзкіх адносін. Розныя станы зблізіліся між сабой, становыя розьніцы шмат зацерліся. Пад уплывам крыжавых паходаў і знаёмства з цьвітучай арабскай культураю, эўропэйская сярэднявечная культура дайшла ў палавіне ХІІІ ст. найвышэйшае ступені свайго разьвіцьця.

§ 13. Эўропейскае грамадзянства ў сярэдніх вякох.

1. Вéскае насяленьне і гаспадарка. Яшчэ ў часе крыжавых паходаў у вялікшай часьці Эўропы была прыродная гаспадарка. Грошай у зваротку было вельмі мала, таргоўля была неразьвіта і зводзілася бадай выключна да мéнкі пладоў зямлі. Гэткім парадкам аснову і жарало дабрабыту народу прадстаўляла земляробства і гадоўля жывёлы. Лічба вольных сялян значна паменшала; сяляне сталіся пераважна прыгоньнікамі, прыкаванымі да зямлі, на якой працавалі. З пагардай глядзелі рыцары на безаружнага мужыка, а той адказаваў ім глыбокай ненавсьця.

Колькі гэта было тады магчыма, рабіліся стараньні падняць продуктыўнасьць зямлі. Апрача сяўбы збожжа, пачалі разводзіць садовыя дрэвы і вінаграднікі, ды карчаваць лясы, што, разам узяўшы, павышала агульную культуру. Ад часу крыжавых паходаў зрабіліся зьмены ў палажэньні сялянства, бо кожын сялянін-крыжанос даставаў асабістую волю. Гэтак сама дзеля паляпшэньня быту сялян мела вагу магчымасьць эміграцыі з весі ў месты, якія ў тыя часы шыбка разьвіваліся і патрабавалі ўсё больш работніцкіх рук.

Многа вéскага народу, асабліва з-пад Рэйну, выселілася на землі ля Эльбы, Віслы і за Віслай, у Прусы, Чэхію, маРавію і Шлеск. Гэтак сама шмат дзé ў Угоршчыне і ў Сяміградзіі аселі высяленцы з-пад дольнага Рэйну, ды іх тамака дагэтуль называюць Саксонамі. У такіх варунках пала