Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна, Іоаніты, перасяліліся сьпярша на востраў Кіпр, пасьля на Родос, калі-ж апошнім заўладалі Туркі (1530), дык на Мальту, гдзе істнавалі пад назовам Мальтыйскіх рыцароў. Тэмплярыі з Кіпра перабраліся пераважна ў Францыю. У быцьцё сваё на Ўсходзе яны сабралі вялізарныя скарбы, намагаліся ўлады, жылі ў раскошы ды паддзержавалі зносіны з музульманамі, за што ім закідалі гэрэзь. Асéўшы ў Францыі, яны сталіся ахвярай прагавітасьці францускага караля Піліпа ІV Харошага. Піліп ІV абвінаваціў іх у гэрэзіі другіх праступках перад папай Клéмэнсам V, які ўва ўсім быў яму паслухмяны. Папа разьвязаў ордэр (1312), а вялікага магістра Якуба Молей спалілі на агні; усю-ж маемасьць Тэмплярыяў захапіў Піліп ІV. Тэўтонскія рыцары пад вялікім магістрам Гэрманам фон Зальца ад 1226 году перанесьлі часьць свае дзейнасьці пад дольную Віслу. Яны заўладалі ля Балтыцкага мора землямі паганаў Прусакоў і заклалі крыжацкае гаспадарства. Пасьля ўпадку Аккону (1291) вялікі магістэр іх абабраў сабе на жыцьцё сьпярша Вэнэцыю, а ў 1309 годзе Мальборг (Маріэнбург).

3. Вынікі крыжавых паходаў. Магутны рух, які ў працягу двух сталéцьцяў запаланіў усё духоўнае жыцьцë Захаду, запыніўся аканчальна ў канцы XІІІ сталéцьця. Дарма папы натужалі яшчэ нейкі час свае сілы, каб узнавіць крыжавыя паходы. Ані вялізарныя ахвяры людзьмі (каля 6 міліёнаў згінула), ані затраты нялічаных грошай лірысьціянам магчымасьці ўдзяржаць за сабой Ерузалім і Эўропэйскія калёніі ў Сырыі. Многа было прычын гэтаму. Першна-перші арганізацыя і кіраўніцтва вялікшае часьці паходаў былі благія, ня было адзіні[1]. Наплыў народу з Эўропы быў лішне малы, дый перасяленцы не адпавядалі вымогам калёнізацыі: у калёніях крыжаносаў асядалі пераважна рыцары і купцы, а зусім ня было земляробаў, якія былі патрэбны. Ня гледзячы на ўсё гэта, крыжавыя паходы прадстаўляюць вельмі важную эпоху ў гісторыі і пакінулі вялікі сьлед на разьвіцьці народаў Захаду. Іх унутраное жыцьцё сталася больш раскошным дзякуючы падвозу з Усходу багатых вырабаў усходняе прамысловасьці (адамашка, шоўк, аксаміт, дываны, гафты, люстры, дамаскія шаблі, хварбы і г. п.). У Эўропу было перанесена шмат карысных расьцін, як кукуруза, рыж, буракі, ды розная паўдзённая садовіна. Пашыраліся і прадукты з Індыі, ды ўсё гэта разьвівала ў грамадзянстве новыя патрэбы.

У мéжах духоўнага жыцьця крыжавыя паходы вельмі пашырылі вакаём думкі, павялічаваючы і паглыбляючы як вéду вучоных, так і тэхнічныя веданьні, ды будзячы выабра

  1. еднасьці