Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нямецкага ордэру, Гэрмана фон Зальца. Вельмі цікавы ход і рэзультаты гэтага паходу: Фрыдрых ІІ, блізу зусім ня выймаючы мяча, дыплёматычнай дарогай, разьвязуючы супярэчкі аб спадчыне паміж эгіпецкім султанам Камэлем (АльКаміль) і султанам Дамаску, заўладаў Палестынай. Эгіпецкі султан аддаў яму ўсё марское ўзьбярэжжа ад Бэйруту да Яффы і мéсты Ерузалім, Бэтлеем і Назарэт з акалічнымі землямі і ўзьбярэжжам мора. Пры радасных крыках народу Фрыдрых ІІ ўвайшоў у Ерузалім і, ня гледзячы на інтэрдыкт патрыарха на гэтае места, сам узлажыў на сваю галаву карону. Аднак, радасьць была недаўгая, бо ўжо ў 1244 годзе хрысьціяне ізноў утрацілі Ерузалім - і гэтым разам ужо назаўсёды.

h) Канéц крыжавых паходаў. Захопленьне крыжавымі паходамі сярод народаў Заходу пачало тухнуць. Усім станавілася ўсё больш ясна, што гэныя паходы, ня гледзячы на вялізарныя ахвяры, не дапнуць сваé мэты.

Апошнім прыхільнікам паходаў быў францускі кароль Людвік ІX Сьвяты. Гэты вельмі пабожны кароль даў абяцьніцу адбыць крыжавы паход і выпаўніў сваю абяцьніцу ў 1248 годзе. Шосты паход адбыўся зусім таксама, як і паход 1217-1222 гадоў. Людвік ІX пераз Кіпр паехаў у Эгіпэт. Спачатку яму добра шчасьціла, але пасьля яго акружылі з усіх бакоў Мамэлюкі (турэцкая гвардыя эгіпэцкага султана) і ўзялі ў палон, дык прышлося аддаць здабытую Даміэту і другія ўмацаваныя гарады. Самога-ж выпусьцілі толькі за вялікі выкуп, і ён у 1254 годзе вярнуўся ні з чым у Францыю. Войска, якое ўцалéла ад рук непрыяцеляў, было страшэнна вынішчана пошасьцю.

Людвік ІX яшчэ раз прабаваў шчасьця ў крыжавым паходзе (1270). Дастаўшы фальшывую вéстку, быццам валадар Тунісу хоча з падмогай крыжаносаў прыняць хрысьціянства, ён зьвярнуў з дарогі і пакіраваўся ў Туніс. У часе аблогі Тунісу зьмерлі ад пошасьці вялізарная часьць войска і сам кароль.

Музульмане-ж не пакідалі барацьбы з хрысьціянамі. Адваяваўшы яшчэ раней Яффу і Антыохію, яны здабылі такжа Трыполіс, а ў 1291 годзе - Аккон, апошнюю апору хрысьціян у Сырыі. Рыцарскія ордэры і многія купцы-хрысьціяне папакідалі Тыр, Сыдон, Бэйрут і асéлі на востраве Кіпры, які да канца ХV сталéцьця аставаўся незалежным гаспадарствам. Пазьней гэтым востравам заўладалі Вэнэцыянцы, каторыя ў свой чарод былі прымушаны аддаць яго разам з усімі сваймі землямі на Усходзе Туркам.

і) Доля рыцарскіх ордэраў. Гэткім парадкам Рыцарскія ордэры ўтрацілі ўсялякі грунт пад сваймі нагамі: перастала істнаваць мэта для іх дзейнасьці. Рыцары сьв.