Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вассальныя Тэссалёніцкае каралеўства, Афінскае, Ахайскае ё Спартанскае князьствы і многа меншых графстваў і баранстваў. Львіная доля здабычы дасталася Вэнэцыянцам, а ўласьціва ўсё ўзьбярэжжа з важнымі тарговымі пунктамі і астравы, у тэй лічбе востраў Крыт, разам 3/8 усяго прастору імпэрыі. Разам з гэтым у рукі Вэнэцыянцаў перайшла ўся таргоўля на Эгэйскім і Мрамарным моры. Заведзеная ў Лацінскай імпэрыі феодальная сыстэма пры істнаваўшых тамака варунках не магла ўдзяржацца; гэтак сама нічога ня выйшла і з думкі аб злучэньні ўсходняе царквы з заходняю. А у 1261 годзе Міхал VІІІ Палеолёг, валадар Нікейскага гаспадарства ў Малой Азіі і пачынальнік новае бізантыйскае дынастыі, паклікаўшы на падмогу сабé заклятых непрыяцеляў Вэнэцыі, Генуэзцаў, здабыў Царгорад і землі на Балканскім паўвостраве ды выгнаў вон крыжаносаў. Усё-ж такі Вэнэцыянцы дзяржалі ў сваіх руках усё, што былі здабылі, дайшоўшы гэтак найвялікшага разьвіцьця свае гаспадарственае і аканамічнае магутнасьці.

g) Далейшыя паходы да канца пятага крыжавога паходу. Папа Інноцэнты ІІІ і яго наступнікі Гоноры ІІІ і Грыгор ІX не пакідалі думкі аб новым вялікім крыжавым паходзе і многа працы паклалі дзеля яго, ды палітычнае палажэньне ўсё яшчэ не давала магчымасьці арганізаваць крыжавы паход. Які дужы быў у тыя часы рэлігійны дух, паказуе так-званы дзяціны крыжавы паход, паход дзяцей (1212). За пастушком Сьцяпаном у паход дзеля адваяваньня Ерузаліму пайшло з паўдзённае Францыі каля 30.000 хлапчукоў і дзяўчынак. У Марсэлі бязьлетнія крыжаносы паселі на караблі. Частка іх згінула пры разьбіцьці караблёў, частка вь ла ад хваробаў і цяжараў падарожжа.

У 1212 г. адбыўся гішпанскі крыжавы паход на Пірэнэйскім паўвостраве проці Маўраў. На чале яго стаяў аўстрыяцкі князь Леапольд VІ. Колькі год пазьней той самы Леапольд і другія нямецкія князі разам з угорскім каралём Андрэем ІІ уладзілі бяз учасьця імпэратара вялікі паход у Эгіпэт (1217—1222). На Эгіпэт, які тады валадаў Ерузалімам, глядзелі як на ключ да Палестыны. Крыжаносам удалося здабыць Даміэту, але паход на паўдзён ня ўдаўся, дый нільская паводка адрэзала ім усé дарогі. Яны былі прымушаны аддаць Даміэту і ні з чым вярнуцца ў Эўропу.

Імпэратар Фрыдрых ІІ глядзеў на астачы Ерузалімскага каралеўства, як на спадчыну свае другое жонкі Іoлянты, дачкі тытулярнага караля гэтае краіны, Яна дэ Брыэны. Ня глéдзячы на тое, што на ім ляжаў праклён папы, Фрыдрых 11 у 1228 г. распачаў даўно адкладаны крыжавы паход (пяты), маючы падмогу Пізанцаў, Генуэзцаў і магістра