Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стахам на чале здабылі места. Узьюшаныя даўгой барацьбой і цяжкімі стратамі, крыжаносы ўчынілі страшэнную разьню магамэтан і жыдоў, а пасьля, з сьвежай крывёй на руках і опратках, уклêнчылі з пакорнасьцю перад Гробам Хрыста і, заліваючыся сьлязьмі, давалі абяцанку пакуты. Мэта крыжавога паходу была дапята, хаця і коштам страшэнных ахвяр.

b) Закладзіны Ерузалімскага каралеўства і далейшыя ваéнныя крокі. Крыжаносы маніліся аддаць уладу ў Ерузаліме Раймунду графу Тулюзы, калі-ж той адмовіўся, дык за свайго гаспадара абабралі князя Готфрыда Бульёнскага, каторы заместа каралеўскага тытулу прыняў тытул Абароньніка сьв. Гробу. Перамога пры Аскалёне над шмат вялікшай эгіпецкай арміяй значна ўзмацавала новазакладзенае гаспадарства. Калі пераз год Готфрыд памер, за наступніка яго абабралі ягонага брата, Бальдуіна, гаспадара Эдэссы; той прыняў тытул караля, укаранаваўся ў Бэтлееме і быў запраўдным закладчыкам Ерузалімскага каралеўства.

Вялізарны энтузіазм, які захапіў хрысьціянскі сьвет - з прычыны здабыцьця Ерузаліму, выклікаў у першых часох вялікі наплыў у Ерузалім аружных багамолаў з Эўропы. Няслухмяныя, без адпаведнага кіраўніцтва, гэтыя чароды людзей ужо ў часе падарожы пераважна гінулі марна, не даходзячы да Палестыны. Запраўдную помач хрысьціянскай Палестыне далі экспэдыцыі Пізанцаў, Генуэсцаў і Вэнэцыянцаў, якія ехалі туды морам на сваіх собскіх караблёх. Дзякуючы ім, былі ня толькі ўдзержаны заваяваньні 1099 г., але і зроблены новыя. Апрача істнаваўшых ужо князьства Антыохійскага і графства Эдэссы, неўзабаве было закладзена яшчэ графства Трыполіс. Кароль Бальдуін І здабыў порт Аккон, пасьля норманскія крыжаносы здабылі Сыдон, а вэнэцыянскі флëт Тыр. Найвялікшы прастор займала Ерузалімскае каралеўства ў часы караля Фулька Анжуйскага каля 1140 году. Яго мéжы цягнуліся да Эгіпту, уздоўж Сырыйскага ўзьбярэжжа, да Тарсу ў Кілікіі, а на ўсход да Сырыйскае пустыні.

Калі наход сьвéжых сіл з Эўропы аслабéў, а барацьба з магамэтанамі рабілася ўсё цяжэйшай і цяжэйшай, у Ерузаліме былі закладзены два рыцарскія ордэры: Тэмплярыяў і Іоанітаў (рыцараў сьв. Яна). Першы быў закладзены (каля 1118 году) Францускімі рыцарамі, якія, апрача трох звычайных законных абяцьніц, абавязаваліся бараніць Гроб Хрыста і багамолаў. Тэмплярыі былі арганізаваны паводле ордэру сьв. Бэнэдыкта і скора дайшлі вялікага значэньня і сілы; яны насілі бéлы ахілім[1] з чыр

  1. Плашч.