Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"крыжаносы" пад той час рабілі страшэнныя жыдоўскія пагромы ў прырэйнскіх краёх, а пасьля, сьледам за першымі, пайшлі ў Угоршчыну, дзé іх разьбілі да званьня. Усяго згінула гэтак найменш сто тысяч душ.

Толькі ўвосені 1036 году ў паход выступіла выборлівае войска. На чале яго ня было манарха, бо і імпэратар Гэнрык ІV і францускі кароль Піліп І былі ў той час пракляты папай. Ваяводамі былі найбольш дастойныя прадстаўнікі рыцарства. У крыжавым паходзе прынялі ўчасьце: з Францыі — магутны прованскі граф Раймунд з Тулюзы; брат францускага караля Гуго, граф Вэрмандуа; Сьцяпан граф Блюз; князь Нормандыі Робэрг; з падданых нямецкага караля магнатаў - толькі князь Лётарынгіі, Готфрыд Бульёнскі, і два яго браты Аўстах і Бальдуін; з Італіі - два норманскія князі: князь Тарэнту Боэмунд, амбітны сын Робэрта Гюіскара, і сын яго брата, Танкрэд, услаўлены ў народных легендах за яго рыцарскія цноты. Толькі невялікая частка крыжаносаў пайшла ў паход дзеля рэлігійных мэт; у вялікай лічбе сабраўшыяся Норманы наперад думалі адно толькі аб новых заваяваньнях.

Крыжаносы, кіруючыся да Царгораду, йшлі некалькімі дарогамі; усяго туды дайшлокаля 300.000 добра аружных ваякоў з валізарнымі табарамі, у якіх было многа мужчын і жанок. Імпэратар Аляксей, стрывожаны быцьцём у яго сталіцы гэткай вялізарнай арміі, згадзіўся даць дзеля перавозу крыжаносаў свае караблі толькі тады, калі ўсé князі, апрача Раймунда з Тулюзы, далі яму ленную прысягу ад імя краёў, якія зьбіраліся заваяваць. Заняўшы Нікею, крыжаносы разьбілі вялікія сілы Сэльджукоў каля Дорылеі і прайшлі пераз Малую Азію. Скора Бальдуін пакінуў галоўныя сілы крыжаносаў і з сваёй дружынаю пайшоў у Арменію; тутака была зроблена змова проці армянскага манарха, і Бальдуін быў абвешчаны валадаром краю ў Эдэссе. Галоўныя-ж сілы крыжаносаў дайшлі да Сырыі і абляглі Антыохію, якую, пасьля васьмімесячнае барацьбы, здабылі. Усіх нехрысьціян выразалі ў пéнь. Скора падыйшло сюды вялізарнае турэцкае войска, якое было сабрана дзеля помачы Антыохíйцам, але прыпазьнілася, - і яно ў свой чарод аблягло места шчыльным колам. Крыжаносы апынуліся ў вельмі цяжкім палажэньні, і толькі напружыўшы ўсé сілы ім у канцы канцоў удалося разагнаць Туркаў. Валадаром Антыoxіі стаўся Бозмунд з Тарэнту.

Толькі ўлетку 1099 году войска крыжаносаў, складзенае ўсяго толькі з 20.000 душ, дайшло да Ерузаліму. Год перад тым Ерузалім быў адабраны ў Туркаў эгіпецкімі Фатымідамі. Пасьля даўгое і цяжкое аблогі, 15 ліпня 1099 году крыжаносы з Готфрыдам Бульëнскім і ягоным братам Аў