Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даў выбраць яго другога сына, у той час дзевяцігодняга хлопчыка, Канрада, "за рымскага караля і будучага імпэратора". Ужо ў 1240 годзе аўстрыяцкі князь пагадзіўся з імпэратарам і дастаў назад забраныя ў яго землі.

Уладзіўшы нямецкія справы, імпэратар вярнуўся ў Італію, дзе паўсталі проці яго лёмбардзкія месты. Паўстанцы былі пабіты пры Кортэнуове (1237), і імпэратар пачаў перабудоўлю ладу ў паўночнай і сярэдняй Італіі паводле чыста манархічнага ўзору. Рост магутнасьці імпэратара трывожыў папу Грыгора ІX: ён баяўся за будучыню папства; дый глядзеў папа на імпэратара, як на адступніка ад веры, бо той акружаў сябé Арабамі і не зварочаваў увагі на царкоўныя абрады і звычаі. Згода, устаноўленая сан-германскім мірам, пачала псавацца. Калі-ж імпэратар ажаніў сына свайго Энцыо, з наступніцаю Сардыніі, прылучаючы гэтак да маемасьці свайго роду востраў, які дагэтуль лічыўся ленам папы, Грыгор ІX пракляў яго, і ў Італіі ізноў узьнялася вайна паміж гібелінамі і Вэльфамі. Аднак, перамога дасталася Фрыдрыху ІІ. Сабор, які папа склікаў у Рыме проці імпэратара, не адбыўся, бо Фрыдрых загадаў свайму флëту напасьці на караблі, на якіх éхалі на сабор пралаты з францыі, і тыя былі ўзяты ў палон. Імпэратар быў ужо заняў блізу ўсё царкоўнае гаспадарства, калі памёр Грыгор ІX (1241), маючы каля 100 гадоў. Толькі пераз паўтара году быў абабраны новы папа (1243). Папскі пасад заняў Фізско гр. Ляванья. Некалі ён быў прыяцелем імпэратара, але, стаўшыся папай, перавярнуўся ў найгоршага непрыяцеля яго. Даведаўшыся аб выбары Інноцэнтага ІV (гэткае імя прыняў новы папа), Фрыдрых ІІ справядліва сказаў: "Я утраціў прыяцеля між кардыналамі і прыдбаў непрыяцеля ў нцэнтым; ніводзін папа ня можа быць Гібэлінам". Запраўды, папа скора цішком выехаў з Італіі ў Францыю і склікаў у Ліоне (1245) сусьветны сабор, на закінуў імпэратару адступніцтва, аблыжную прысягу і нарушэньне прысягі на вассальную вернасьць, ды за ўсé гэтыя злачынствы пракляў яго і абвесьціў пазбаўленым кароны, абяцаўся адлучыць ад царквы кожнага, хто будзе памагаць імпэратару, ды зажадаў ад нямецкіх князёў, каб абабралі новага караля.

Пачалася барацьба і ў Нямеччыне і ў Італіі. У Нямéччыне папская партыя абабрала за новага караля тюрынгскага ляндграфа Гэнрыка Распэ, a пасьля скорае сьмерці яго — Вільгэльма гр. Голяндыі, які аднак, не здабыў агульнага прызнаньня. Па другіх краёх шмат дзе ўладу імпэратара дзяржаў яго сын Канрад ІV.

У Італіі імпэратар ходаўся сам — сьпярша вельмі ўдачна, але пасьля нешчасьліва. Любівы сын яго, Энцыо, геройскі