Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

e) Становішча Царквы за Інноцэнтага ІІІ. У часе найвышэйшае красы свае сілы папа Інноценты ІІІ згукаў у Рыме (1215) сусьветны сабор, які адбыўся ў Лятэранскай царквé (чацьверты лятэранскі сабор). Гэты сабор быў ня толькі якбы завяршэньнем тэократычнае будоўлі сусьветнага гаспадарства, але і закончыў унутраную арганізацыю царквы. Усé царкоўныя законы былі сабраны разам і ўложаны ў 50 канонах; была ўстаноўлена абавязкавая слоўная споведзь і прынята навука аб транссубстанцыі, пры камуніі (прычасьці) сьвéцкім асобам быў адняты келіх, урэшце, пастаноўлена ўтварыць установу, якая павінна была сачыць, судзіць і караць вінаватых у вадступніцтве ад веры, адным словам, устаноўлена т.-зв. інквізыцыя. Згодна з Ізыдаравымі дэкрэталіямі (гл. § 8), дадзена была догматычная санкцыя прывілеям Царквы ў адносінах да сьвецкае ўлады. Духавенства звальнялася ад усялякага кантролю сьвецкае ўлады і падлягала выключна папе, да каторага перайшла правадаўчая і судовая ўлада ў царквé. Усялякае выступленьне проці гэтых новых царкоўных пастановаў і проці аўтократычнае ўлады папы пастаноўлена лічыць праступкам і цяжка караць за гэта.

Інноцэнты ІІІ пачаў барацьбу з сэктамі, якія шырылі навуку, нязгодную з догматамі царквы, і выступалі проці дамаганьняў папаў. Ужо ў ХІІ сталецьці ў паўночнай і паўднявой Італіі, у паўднявой Францыі, а пазьней і ў Цэнтральнай Эўропе пашыралася сэкта Катараў (ад грэцкага слова кабарóс, чысты). Сэкта гэта нарадзілася на Усходзе. Катары лічылі сябе адзінымі прадстаўнікамі чыстага, первабытнага хрысьціянства, адкідалі ўсе царкоўныя ўстановы і не прызнавалі прыватнае собскасьці. У Італіі папе Інноцэнтаму у некалькі гадоў удалося блізу зусім чыста вынішчыць гэту сэкту. Але яна яшчэ была ў Францыі, дзе побач з ёй шырылася ў канцы ХІІ ст. навука Пётры Вальдэнса, які ўсеньку сваю маемасьць раздаў бéдным і, узіраючыся на прыклад апосталаў, мандраваў з чародкаю сваіх верных і заклікаў да галіты і прастаты ў жыцьці, радзіў усім чытаць біблію і прызнаваў права сьвецкіх асоб казаць прамовы ў цэрквах. Яго навука прайшла і ў Цэнтральную Эўропу. Аднак, галоўным гняздом, гэтых сэктаў былі Прованс і Лянгдок. Ня глéдзячы на розьніцы, што былі паміж гэтымі сэктамі, іх звычайна лучылі пад назовам Альбігензаў-ад імя места Альбы і яго ваколіцы Альбіжуа (Albіgeoіs). Сэктанты знайшлі абароньніка ў асобе графа Тулюзы, Раймунда VІ. Папа Інноцэнты ІІІ абвесьціў проці іх крыжавы паход, якім сьпярша кіраваў суровы і дзікі Сымон дэ Монфор, а пасьля яго сьмерці-францускія каралі. Гэта вайна, якую вялі дваццаць гадоў страшэнна нялюдзка (1208 - 1229), зусім спусто