Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

венства Гэнрыка VІ, і навет Рым, ня гледзячы на неспагаднасьць папы, лічыў яго сваім апякуном і валадаром. Здабыўшы такую вялізарную ўладу, Гэнрык VІ надумаў здабыць уладу над усéнькім хрысьціянскім сьветам, ды неўспадзеўкі памёр на 32-ім годзе жыцьця (1197). Пышная будоўля сусьветнага гаспадараньня парухалася перад сваім завяршэньнем разам з яго сьмерцяй. Цераз год памёрла і яго ўдава, Канстанцыя, і карона перайшла ў рукі трыгодняга дзіцяці.

d) Найвялікшая магутнасьць папства. Kaрыстаючы з замяшаньня, якое ўзьнялося ў імпэрыі па сьмерці Гэнрыка VІ, папе Інноцентаму ІІІ ўдалося правясьці ў жыцьцё ідэі Грыгора VІІ і ўгрунтаваць сьвецкае верхавенства ўлады папаў пад хрысьціянскім сьвéтам. Інноцэнты ІІ сéў на папскі пасад цераз год пасьля сьмерці Гэнрыка VІ, як на папу, у вельмі маладым веку, бо маючы толькі 37 гадоў, і займаў яго цьвёрда 18 гадоў (1198—1216). Сваю палітычную работу распачаў ад Рыму, дзé стаўся. поўным гаспадаром; пасьля, выступаючы ў абарону Італіі ад чужаземцаў, ён прыняў пад сваю руку многа італьянскіх краін, скуль былі выгнаты ўраднікі імпэратара. Гэтак, ён перайшоў далёка за тыя мéжы, якія сьвецкаму валадарству папаў быў вызначыў дар Пэпіна. Імпэратрыца Канстанцыя перад сьмерцяй аддала папе апéку над сваім бязьлетнім сынам і ўладу ў Сыцылійскім каралеўстве, прызнаўшы над апошнім верхавенства папаў. Інноцэнты ІІІ, як добры палітык, з вялікай сілай волі і вытрываласьцю, здалеў ня толькі абвясьціць, але і празясьці ў жыцьцё ідэю, царкоўнага верхавенства ў сьвецкіх справах. Бог даў у рукі папы два мячы, як сымвалы ўлады духоўнае і сьвецкае, і папа паводле свайго пагляду перадае часьціну свае ўлады достойным гэтага монархам. Улада монархаў - гэта толькі дар папскае ласкі; вось-жа усé валадары гэтага сьвету павінны схінацца перад валадаром валадароў, заступнікам Бога на зямлі, прызнаючы яго сваім сузэрэнам і найвышэйшым судзьдзёй у вусіх справах усіх краёў і народаў".

У Нямеччыне ўжо скора давялося Інноцэнтаму ІІІ адыграць ролю найвышэйшага валадара і судзьдзі. Хаця Фрыдрых, 3-годні сын памершага імпэратара, быў яшчэ раней абабраны за яго наступніка, непрыяцелі Гогэнштаўфаў зрабілі новыя выбары і абабралі за караля Вэльфа, малодшага сына Гэнрыка Лева, Отта ІV. Отта паддзяржалі саксонскія і дольна-нямецкія князьствы, ды багаты Кéльн; апрача таго, яму спагадала англіцкая дынастыя Плянтагенэтаў, з якой ён быў свой. Усё-ж вялікшасьць нямецкіх князёў асталася вернай роду Гогэнштаўфаў і, абмінуўшы пакуль што дзеля карысьці імпэрыі і дынастыі бязьлетняга Фрыдрыха, узь