Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пракляцьце. З лёмбардзкімі местамі сьпярша было зроблена толькі 6-месячнае замірэньне, а аканчальны мір быў падпісаны ў 1183 годзе ў Констанцы. Лёмбардцы прызналі верхавенства імпэратара, прысягнулі на вернасьць і абяцаліся плаціць падаткі. За гэта Фрыдрых І даў ім права вольнага выбару консуляў, наагул поўнае самаўпраўленьне, і вярнуў усé старыя правы і прывілеі. Гэткая ўступка ня толькі не аслабіла ўлады імпэратара ў Лёмбардыі, але, наадварот, у некаторым значэньні ўзмацавала яе.

За час сямігодняга быцьця свайго у Нямеччыне, пасьля 4-ага паходу ў Італію, Фрыдрых шмат павялічыў свае радавыя землі, забіраючы багатыя землі Вэльфаў у Швабіі і Баварыі. Пасьля 5-га паходу ён пазваў на суд Гэнрыка Лéва за нарушэньне леннае прысягі і яўную няслухмянасьць. Калі-ж Гэнрык Лéу на суд не зьявіўся, яго зачы засудзілі на баніцыю і пазбаўленьне ўсяé маемасьці. Гэнрыка ў Нямеччыне наагул ня любілі, бо éн часта дзéіў гвалты над слабейшымі князямі; дык ён дарма пратэставаў році кары: ніхто не заступіўся за яго, а пакрыўджаныя ім князі выступілі проці яго. Гэта прымусіла яго пакарыцца на Сойме ў Эрфурце (1181). Яму былі пакінуты толькі алёдыяльныя землі-Браўншвейг і Люнебург, ды на 3 гады павінен быў пайсьці ў выгнаньне ў Англію. Два яго вялікія князьствы: Саксонію і Баварыю пабілі на часьці. Заходнюю часьць Саксоніі, Вэстфальскае князьства, Дастаў Кéльнскі арцыбіскуп, а ўсходнюю, Саксонскае князьства, дастаў Бернард Ангальцкі, сын Альбрэхта Медзьвядзя; Баварыя-ж была аддадзена палятыну Отту з Віттэльсбаху. Штырыйскую мархію адлучылі ад Баварыі і аддалі Оттокару Штырыйскаму; па сьмерці апошняга яна перайшла да роду Бабэнбэргаў (1192). З зямель тырольскіх было ўтворана графства Мэран. Падзел гэтых двух вялікіх князьстваў даў пачатак шмат якім дробным князьствам, каторыя пасьля дабіваліся як найшырэйшае самастойнасьці.

У часе апошняга - гэтым разам ужо мірнага - паходу ў Італію (1186) імпэратар ажаніў свайго сына Гэнрыка з нормандзкай княжнай Канстанцыяй, наступніцаю ў Сыцыліі і Нэаполі. З гэтае прычыны ледзь-ледь не ўзьнялася новая сварка паміж імпэратарам і папай; да яе ўдалося не дапусьціць тым, што, пасьля абвешчаньня трэцяга крыжавога паходу ў Сьвятую зямлю, стары імпэратар стаў на чале войск, якія йшлі ў Ерузалім. З гэтага паходу Фрыдрыху Барбароссе ўжо ня было суджана вярнуцца дамоў: ён утануу у Малой Азіі ў рацэ Сэлеф.

Фрыдрых Барбаросса - адзін з найбольш выдатных гаспадароў рымска-нямецкага гаспадарства і адзін з найбольш популярных монархаў сярэднявечча. У Нямеччыне і