Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыгора VІІ няважным і паслаў аб гэтым у Рым ліст з лаянкамі. Грыгор VІІ адказаў на гэта пракляцьцем Гэнрыка, звальняючы разам з тым усіх яго падданых ад прысягі на вернасьць і паслухмянасьць (1076). А як у феодальных гаспадарствах вассаляў зьвязавала з каралём толькі дадзеная яму прысяга, дык звальненьне ад прысягі было раўназначна пазбаўленьню Гэнрыка кароны. У гэтай барацьбе між папай і імпэратарам вялікшасьць князёў стала на старану папы, спадзяючыся, што ім удасца добра выкарыстаць аслабленьне ўлады монарха. Гэнрыка часова (на 4 мéсяцы) аддалілі ад улады, пакуль Сойм не разьвяжа яго справы аканчальна; хоць князі ўрадова не адмовіліся ад свае прысягі, усё-ж Гэнрык бачыў, што можа ўтраціць свой пасад, і ён пастанавіў шукаць згоды з папай. У студні 1077 году ён пайшоу цераз Альпы ў Італію. Насяленьне Лёмбардыі, гарады і духавенства, горача вітала яго і суліла помач проці папы, з якога тут былі нездаволены за царкоўную рэформу. Але Гэнрык, хочучы за ўсялякую цану пагадзіцца з папай, адмовіўся ад помачы. А ў той час папа, дачуўшыся аб прыходзе Гэнрыка ІV ў Італію і аб урачыстым вітаньні яго народам, спалохаўся і ўцёк у замак Каносса (каля Модэны) пад апéку спагадлівае яму тасканскае марграфіні Матыльды. Сюды да яго прыйшоў Гэнрык ІV; ён тры дні адбываў царкоўную пакуту, босы ў Валасяніцы, і толькі дзякуючы паддзяржаньню з боку марграфіні Матыльды яго, ўрэшце, пусьцілі ў замак, а папа эьняў з яго праклён з тэй умоваю, што Гэнрык паможа яму правясьці рэформу Царквы. Калі, пасьля гэтага, Гэнрык ІV варочаўся дамоў, насяленьне Лёмбардыі сустракала яго з пагардай з прычыны яго паніжэньня перад папаю. Так сама і ў Нямеччыне князі прызналі яго недастойным насіць карону і абабралі новага караля, швабскага князя Рудольфу. Аднак, ня ўсé прызналі рудольфу: мяшчане і сялянства асталіся вернымі Гэнрыку. Узьнялася крывавая барацьба за карону, да якое папа сьпярша не мяшаўся. Калі-ж пачаў пераважаваць Рудольфа, папа ізноў пракляў Гэнрыка ІV і прызнаў за караля Рудольфу. Скора пасьля гэтага Рудольфа быў забіты ў бітве пад Эльстэрам. Князі, пераважна саксонскія, абабралі на яго месца Гэрмана графа Сальм. Але Гэнрык ІV, не зварочуючы на яго ніякае ўвагі, сабраў вялікае войска і пайшоў у Італію проці папы. Прышоўшы ў Лёмбардыю, ён склікаў сынод (у Брыксэн), на якім спагадаючыя яму біскупы абвесьцілі выбары папы Грыгора VІІ незаконнымі і няважнымі ды абабралі новага папу. Генрык ІV разам з новаабраным папай пайшоў на Рым, здабыў яго (1084) і каранаваўся тамака на імпэратара. Папа Грыгор VІІ, якога рымляне зусім пакінулі, бараніўся ў замку сьв. Днела, пакуль не падый