Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скіх Славян. Гэнрык прымусіў такжа і чэскага князя прызнаць над сабой яго вярхоўную ўладу і плаціць яму дань.

2. Отто І і Сьвятая Рымская Імпэрыя. Па сьмерці Гэнрыка, князі, згодна з раней дадзеным яму словам, абабралі за караля яго сына Отта, які дастаў пазьней прозьвішча Вялікага (937-973). Аднак, скора проці Отта пачалі паўставаць тыя-ж князі, ды навет блізкія яму па крыві. Паўстаньні яму ўдалося здушыць. Каб-жа ў барацьбе з князямі мець проці іх апору для сябе, ён стараўся прыдбаць спачуцьцё біскупаў і апатаў. Дзеля гэтага шчодра абдораваў іх ленамі і даваў ім на іх землях такую-ж уладу, якой на сваіх карысталіся князі. Апрача таго ён назначаў духоўных на важнейшыя прыдворныя ўрады.

Отто вëў далей войны з Славянамі і Уграмі. На Славянскіх землях ён заклаў новыя мархіі, а астаўшаеся жывым насяленьне прымушаў прыймаць хрысьціянства, стварыўшы цэлы сьцяг біскупстваў з мэтраполіяй у Магдэбургу. Славяне аказвалі яму ў гэтым цьвярды адпор, бачачы ў нямецкім духавенстве сваіх непрыяцеляў. Каб аканчальна ўмацавацца ў заваяваных зéмлях, Нéмцы пачалі сяліць тамака сваіх калёністаў, абнямéчаваючы гэтак забраны край. Калі Угры ізноў пачалі нападаць на нямецкія землі, Отто выступіў проці іх з вялікім войскам і гэтак іх разьбіў на рацэ Леху (955), што з таго часу напады Уграў спыніліся назаўсёды.

Найвялікшае вагі пад той час набралі італьянскія справы. Калі вымерлі Каралінгі, у Італіі ўзьнялася вялікая завіруха. Князі ваявалі паміж сабой за італьянскую, ці лёмбардзкую карону, бо яна давала права і на імпэратарскую карону, хоць пад той час імпэратарскі тытул запраўднае вагі бадай зусім ня мéў. У гэтай завірусе вельмі пацярпеў аўторытэт папаў. Утраціўшы паддзяржаньне з боку магутных імпэратараў, папы лучылі ў залежнасьць ад рымскага баярства, якое сваім адумам давала папества паслухмяным яму асобам і пазбаўляла. ягд непакорных. З італьянскае завірухі скарыстаў Отто. Сабраўшы вялікае войска, ён пайшоў у Лёмбардыю (951), разьбіў тагачаснага італьянскага караля Бэрэнгара і прымусіў прызнаць над сабой вярхоўную ўладу Отта. Отто ўрачыста ўвайшоў у старую сталіцу Лёмбардыі, Павію, і тамака ажаніўся з удавой папярэдняга караля Італіі, Адэляідай, умацовуючы гэтак за сабой правы на заваяваны край. Каб аканчальна заўладаць Італіяй, Отто пераз дзесяць гадоў пайшоў туды другі раз. Бяз ніякіх перашкод ён увайшоў у Мілян і каранаваўся лёмбардзкай зялéзнай каронаю, а ў 962 годзе заняў Рым і тамака ўрачыста каранаваўся на рымскага імпэратара. Адгэтуль бярэ пачатак "Сьвятая Рымская Імпэрыя Нямецкага