Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Якісь час можна было спадзявацца, што ўсходняе гаспадарства Франкаў разаб'éцца на 5 самабытных часьцін. Аднак, небясьпечнасьць з боку Уграў прымусіла князёў абабраць сабе караля; абабралі Франконскага князя Канрада (911—918). За ўсé сéм гадоў гаспадараньня Канрад вёў няўпынную барацьбу з князямі, якія ўвесь час паўставалі проці яго. А тым часам Угры бескаранна пустошылі нямецкія землі. Паслухаўшы перадсьмяротнае рады Канрада, князі на яго месца абабралі каралём саксонскага князя Гэнрыка, унука Людольфы. Сьпярша яго абабралі толькі Франкі і Саксоны, дык яму прышлося дабіцца прызнаньня і трыма другімі пляменьнямі. Здабыўшы агульнае прызнаньне, Гэнрык (919—936) стаўся запраўдным тварцом Нямéцкага гаспадарства.

Найбольш небясьпечнымі непрыяцелямі ў той час усё яшчэ былі Угры. Яны зрабілі вялікі паход дзеля рабунку у Італію, а навет і ў Францыю (924). Варочаючыся, яны праходзілі пераз Франконію і Саксонію, ды тут адзін з іхных ваяводаў лучыў у няволю да Саксонаў. Вось Гэнрык і скарыстаў з гэтага шчасьлівага здарэньня, каб на даўжэйшы час забясьпечыць сваю Бацькаўшчыну ад угорскіх нападаў: ён выпусьціў нявольніка толькі тады, калі Угры прысталі на дзесяцігодняе замірэньне, за што Гэнрык абавязаўся плаціць што-год дань. Час замірэньня Гэнрык выкарыстаў дзеля ваéннага прыгатаваньня; апрача пéшага войска, ён завёў коньніцу, якой Саксоны датуль ня мéлі зусім. Выбраўшы адпавéдныя месцы, ён пабудаваў навакол іх муры і выкапаў равы і сабраў тамака запасы éміны, каб у часе чужацкіх на здаў народ мéў забясьпечаны схоў. З гэтых месц павырасталі пасьля такія гарады, як Мэрээбург, Квэдлінбург. Гэтак прыгатаваўшыся, Гэнрык, калі мінуў час замірэньня, адмовіўся далей плаціць Уграм дань. Тады вялізарнае войска Уграў пачало ізноў пустошыць яго землі. Аднак, Гэнрык, сустрэўшы яго ля ракі Унструты (933), гэтак пабіў Уграў, што пры ягоным жыцьці яны ўжо больш ня важыліся нападаць на нямецкія землі.

У часе замірэньня з Уграмі Гэнрык з сваймі Саксонамі ваяваў з Палабскімі Славянамі. Апошнія дзяліліся на некалькі плямéньняў: Абадрытаў (у Мэклекбургу), Лютыкаў і Гавалянаў (у Брандэнбургу), Сарабаў або Сéрбаў (паміж Сааляй і Эльбай). Гэтыя плямéньні дзяржаліся паганскае веры і мелі сваіх асобных князёў. Гэнрык здабыў галоўную крэпасьць Гавалянаў Бранібор і зваяваў многія дробныя пляменьні на правым узьбярэжжы Эльбы, гдзе пазакладаў саксонскія мархіі. Так пачалася шмат годняя барацьба, якая закончылася поўным зьніштажэньнем Палаб