Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ства Чэхія лучыла пад уладу Уграў; аднак, за прызнаньне над сабой верхавенства нямецкіх каралёў, Нéмцы памаглі ім выбіцца з-пад улады Уграў. Хрысьціянсгва даўгі час прымушана было ходацца тутака з паганствам, якое моцна дзяржалася. Чэскі князь Вацлаў забясьпечыў гаспадараньне хрысьціянству толькі дзякуючы помачы нямецкага караля Гэнрыка І, але за гэта прызнаў сябе лéннікам апошняга. За гэта-ж яго забіў родны брат яго Баляслаў І; той, хоць яго ўзьвялі на пасад паганцы, стаўшыся валадаром Чэхаў, сам пачаў шырыць хрысьціянскую веру. Чэскае князьства, а пасьля каралеўства, было у векавітай сувязі з Нямецкім гаспадарствам, і далейшая гісторыя яго прадстаўляе частку гісторыі Нямеччыны.

3 Чэхіі хрысьціянства прайшло ў Польшчу. Польскае гаспадарства злажылася з славянскіх пляменьняў, якія жылі між Одрай і Віслай; верхаводзілі тут Паляне з-пад Варты і Гопла. Польскі князь Мешко, з роду Пяста, прыняў хрэст і ажаніўся з дачкой чэскага князя Баляслава І, Домброўкай. Запраўдным арганізатарам Польскага гаспадарства быў яго сын і наступнік Баляслаў Харобры (992— 1025), які вызваліў Польшчу ад нямецкае залежнасьці.

Угоршчына, Чэхія і Польшча, прыняўшы хрысьціянства паводле лацінскага, каталіцкага абраду, увайшлі ў бліжэйшую стычнасьць з каталіцкімі народам. Заходняе Эўропы і ў сваім разьвіцьці карысталіся беспасярэдня здабыткамі заходняе культуры.

§ 11. Сьвятая Рымская Імпэрыя і Лапества.

1. Закладзіны Нямéцкага гаспадарства. З прычыны таго, што нямецкія пляменьні, якія ўваходзілі ў вялікае гаспадарства Франкаў, не знаходзілі ў Франкскіх каралёў апекі і абароны ад нападаў Норманаў і Уграў, кожнае з гэтых. пляменьняў пачало рупіцца аб тым, каб мéць свайго собскага кіраўніка і абароньніка. Калі бачылі, што той ці іншы князь, стоячы на чале свайго плямя, добра бараніўся ад наéздчыкаў, дык пасьля яго сьмерці ўладу ахвотна аддавалі ягонаму сыну або ўнуку. Гэтак улада галоўнага ваяводы, князя станавілася спадчыннай. У другой палавіне ІХ ст. і ў пачатку X ўтварылася пяць пляменных князьстваў. Найраней зьявіліся пляменныя князі ў Саксонаў; першым князем быў у іх Людольфа, адначасьнік Людвіка нямецкага. На паўдні ад Саксонаў утварылася Франконскае князьства з князем Канрадам. Урэшце заклаліся князьствы: Баварскае, Швабскае (Альзацыя і ўсходняя Швайцарыя) і Лётарынгскае (часьць даўнейшага ўдзелу Лётара І).