Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымона В., Баўгарскае гаспадарства з прычыны ўнутраной барацьбы, націску Бізантыі і рэлігійных сварак пачынае ўпадаць. У тым часе ўтварылася сэкта багамілаў", якой верныя, апрача Бога, як тварца душы, верылі яшчэ і ў чарта, як стварыцеля зямлі і ўсяго, што жыве на ёй, значыць, і цéла чалавека. Урэшце, Баўгарыя лучыла пад уладу Бізантыйскае імпэрыі.

b) Русь. Адначасна з прыняткам хрысьціянства Баўгарамі паўстала другое славянскае гаспадарства, ведама гісторыі пад назовам Русь. Стварылі яго, паддаўшы перш сваёй уладзе ўсходніх Славянаў, Норманы або Варагі з плямя Русь. Як апавядаюць рускія летапісцы, Варагі ў 862 годзе занялі Ноўгарад, а пасьля асéлі ля Дняпра у Кіеве, прымусіўшы мясцовае насяленьне прызнаць іх уладу. У скорым часе Русь гэтак узмацавалася, што, падобна Баўгарыі, прадстаўляла пагрозу для Бізантыйскае імпэрыі. Аднак, падзеленая на ўдзéлы, яна скора аслабéла з прычыны бязупыннае барацьбы між удзельнымі князямі. Хрысьціянства было ўведзена ў Русі за князя Валадзімера Вялікага (980-1015), каторы, пасьля вайны з бізантыйскім імпэратарам, у 988 годзе ахрысьціўся сам, а прыбыўшае з Баўгарыі духавенства хрысьціла весь народ паводле ўсходняга, грэцкага абраду.

c) Угры. Вяліка-Мараўскае гаспадарства развалілася зара па сьмерці Сьвятаполка. Аслабéўшы ад дзяліцьбы паміж сынамі яго, Вялікія Маравы ня здолелі абараніцца ад наезду на Ўсходнюю Эўропу Уграў або Мадзяраў, асéлых раней ля Волгі і Дону, блізкіх сваякоў Гуннаў і вараў. Уграў ня раз заклікалі бізантыйскія імпэратары дзеля барацьбы з Баўгарамі, а пасьля кароль Арнульфа дзеля барацьбы з Славянамі. У канцы ІХ ст. пад камандай паўлегендарнага Арпада Угры прыйшлі ў Паннонскую нізіну і заваявалі Вялікамараўскае гаспадарства (каля 906 году). Пасьля яны рабілі напады на Нямéцкае гаспадарства, даходзячы ажно да Італіі і Францыі. Толькі пасьля разгрому, які ім зробіў сьпярша нямецкі кароль Гэнрык І, а пасьля яшчэ больш імпэратар Отто В. у бітве ля ракі Леха (955), Угры узьдзержыліся ад далейшых на здаў на суседзяў і сталі вясьці асéлае жыцьцё. Хрысьціянства прыйшло да іх ад Немцаў. У 1000 г. ахрысьціўся іх князь Сьцяпан і дастаў ад папы карону і тытул апостальскага караля.

d) Чэхія і Польшча. Чэхія была часьціною Вяліка-Мараўскага гаспадарства. Чэскі князь Божывой, патомак легендарнага Пшэмыслава (ад яго пайшло імя першае дынастыі чэскіх каралёў: Пшэмысьліды), прыняў хрышчэньне ад Мяфода. Пасьля развалу Вяліка-Мараўскага гаспадар