Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

халася з прычыны новых нападаў двараў. Толькі паходы Караля В. палажылі канец гаспадараньню двараў над Славянамі; за тое апошнія лучылі пад уладу самога Караля. Аднак гэта не перашкодзіла ім тварыць свае князьствы. Памалу між імі пачало шырыцца хрысьціянства. Па сьмерці Караля В. мараўскія князі - Моймір, Расьціслаў і Сьвятаполк, карыстаючыся з упадку вялізарнае манархіі Франкаў, пачалі дабівацца поўнае незалежнасьці. Урэшце, у ІX сталецьці князь Сьвятаполк (871—894) узяў у свае рукі ўладу над усімі славянскімі пляменьнямі ад Дравы да Эльбы і заклаў магутнае Вяліка-Мараўскае гаспадарства (Вялікія Маравы) з сталіцаю Велеградам (у Маравах).

Хрысьціянства паміж Славянамі пашыралі спачатку нямецкія місіянеры. Толькі князь Расьціслаў, каб вызваліцца ад нямецкае перавагі, паклікаў місіянэраў з Царгораду, якія ўмéлі славянскую мову. На чале прыехаўшых місіянэраў стаялі браты Константын (у манастве Кірыла і Мяфод, Грэкі, але родам з Салуня, дзé ўжо тады пераважавала славянскае насяленьне. Яны вучылі хрысьціянскае веры паславянску і пераклалі на славянскую мову Эвангельле, прыдумаўшы асобныя літары дзеля славянскага пісьма (глаголіца). Тады нямецкія місіянэры абвінавацілі сваіх конкурэнтаў перад папай Мікалаем І у гэрэзі. Папа выклікаў братоў-Константына і Мяфода ў Рым, дзе яны і апраўдаліся. Мяфод быў навет назначаны славянскім мітрапалітам, а Константын паступіў у Рыме ў манастыр і прыняў імя Кірылы. Па сьмерці Мяфода (885) вучанікі яго пакінулі Маравы і перабраліся ў Баўгарыю.

3. Пачаткі славянскіх гаспадарстваў. Угры.

а) Баўгарыя. У VІІ ст. мангольскі народ Баўгары асеў паміж Дунаем і Балканамі сярод славянскага насяленьня. Баўгары борзда аславяніліся, пачалі самі ўжываць славянскую мову, а ў сьлед за гэтым, ня гледзячы на бязупынныя войны з Бізантыйскай імпэрыяй, пачалі адтуль прымаць хрысьціянства. Ахрысьціўся і іх кароль Богорыс, прыняўшы імя Міхала (864). Нéйкі час тутака йшла барацьба паміж рымскімі і царгорадзкімі ўплывамі, але ў канцы Баўгары прызналі над сабой уладу царгорадзкага патрыарха.

Вучанікі Мяфода, пакінуўшы Вялікія Маравы, перабраліся сюды і пачалі тут далей працаваць. Яны ўлажылі новыя знакі дзеля славянскага пісьма (кірыліца), пераклалі царкоўныя кнігі на славянскую мову і палажылі пачатак пазьней багатай літературы. Нейкі час баўгарскія каралі мелі вялікую сілу і навет пагражалі Бізантыі, асабліва па сьмерці Богорыса-Міхала, калі на баўгарскі пасад узышоў ягоны наступнік Сымон Вялікі (888-927). Але пасьля