Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на ральлі, сяліліся весямі, пасёлкамі, пад той час, як Германцы жылі хутарамі, адзінотамі. Залежна ад месца асéласьці, Славяне дзяліліся на: 1) паўдзённых - на Балканскім паўвостраве (Сéрбы, Кроаты або Хорваты і Наддунайскія Славяне, якія пазьней дасталі імя Баўгараў; 2) заходніх - каля Карпацкіх гор, ля Эльбы і Віслы (Чэхі, Маравы, Палабскія Славяне і Палякі) і 3) усходніх (Беларусы, Украінцы).

У сям'і старшым быў бацька, або найстарэйшы сын. У весі, што складалася з некалькіх сем'яў, лес, паша, вазёры, а часта і ральля былі сябранною маемасьцю ўсіх вéскіх. Асабістае собскасьці і права спадчыны ў іх ня было. З часам роды паразрасталіся ў плямéньні, якія займалі вялікшы прастор і жылі ў вялікшай лічбе вéсяў. Кіраўніком плямя быў пан, гаспадар, князь, які жыў у горадзе, значыць, месцы, абгароджаным ровам І вастраколам. Аднак, князь ня меў манаршае ўлады, бо усé агульныя справы разьвязвала зборка плямя, якая называлася вéчам, гдзе стараліся ўсé пастановы правадзіць аднагалосна, часамі навет гвалтам прымушаючы апорных да згоды.

Багі Славян выабражалі сілы і праявы прыроды, маючы ў розных плямéньняў розныя іменьні; гэтак, Сварог быў богам неба, Дажбог або Хорс - богам сонца, чатыралікі Сьветавід - богам паветра, які ўсё ведае. Зьмéны пор году ўрачыста сьвяткавалі: узімку, калі бываюць найкарацейшыя дні, спраўлялі сьвята Каляды, у чэсьць русалак спраўлялі зялёныя сьвяты, у ноч пад сьв. Яна-Купальле, увосень - сьвята пладоў. У жертву багом прыносілі хлеб, садовіну, жывёлу, а напару дык навет людзей. Фігуры багоў стаўлялі ў гаëх, пад сьвятымі дубамі, або ў бажніцах. Целы нябожчыкаў палілі, а пасьля спраўлялі памінкі, хаўтуры, званыя стыпаю або трызнаю.

Славяне ня мелі ваяўнічага характару, а як да таго ня было між імі згоды і палітычнае адзінасьці, дык часта іх уціскалі на здчыкі ды пад націскам апошніх Славяне пачалі закладаць свае гаспадарствы.

2. Вяліка - Мараўскае гаспадарства. Хрысьціянства у Славян. Спачатку над Славянамі гаспадарылі суседнія народы на Ўсходзе, паіменна: Гунны, Баўгары, Авары. Уцякаючы ад іх, Славяне пераходзілі за Дунай, пасоўваліся ўсё далей і далей на паўдня і ўрэшце занялі вялікую часьць Балканскага паўвостраву. Толькі ў часе барацьбы з дварам: яны пачалі тварыць першыя палітычныя саюзы. У VІІ ст. Славяне заклалі вялікае гаспадарства, складзенае з Чэхаў, Мараваў і Сéрбаў, на чале каторага стаяў мала вéдамы гаспадар Само. Па сьмерці Сама гаспадарства яго пару