Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

парухалі Германцы. Належаць яны да вялікае сям'і індаэўрапэйскіх, або індагерманскіх народаў. Апрача іх залічаюць да гэтае сям'і Індусаў і Пэрсаў у Азіі, а ў Эўропе — Грэкаў, Італьянцаў, Кéльтаў (Галлаў) і Славян.

Мéжы, дзе жылі Германцы, трудна азначыць; ведама толькі адно, што на захадзе Германцы стыкаліся з Рымскім гаспадарствам уздоўж Рэйну, Майну і Дунаю. У ІV-ым веку па Хрысьцé сярод Германцаў адразьнююцца тры групы: заходняя, сяррэдняя і ўсходняя.

а. Да заходняй належаць: 1) Франкі, Хэрускі і некалькі іншых народаў, якія жылі ля ніжняга Рэйна; 2) Англы і Саксоны — ля Нямéцкага мора; 3) Альлеманы - ля верхняга Рэйна.

b) Сярэдняя складалася з чарод Свэваў, або Швабаў, да якіх належылі: Маркоманы, Квады, Лёнгобарды (ля ніжняе Эльбы). Сярод Свэўскіх народаў былі такжа Вандалы і Бургунды.

с) у групу ўсходнюю ўваходзілі Готы, народ нязвычайна ваяўнічы, які быў валадаром у вусëй Усходняй Эўропе.

Плямéньні — Літоўскія, Фінскія і Славянскія былі пад іх панаваньнем. Готы дзяліліся на Вэст-Готаў, або Візыготаў (г. зн. Заходніх) у ваколіцах Днястра, і на Ост-Готаў (г. зн. усходніх) ля Дняпра і Дона. Візыготы каля 350 г. ад арыянскага духавенства, выгнанага з Рымскага гаспадарства, прынялі Хрысьціянства. Біскуп Ульфіла пераклаў для іх Біблію на гоцкую мову.

Германцы занялі таксама Эўропу паўночную, паўастравы - Ютляндзкі і Скандынаўскі; дзякуючы гэтаму, яны дасталі назоў Норманаў (паўночных людзей).

2. Германцы ў барацьбе з Рымлянамі. Германцаў, званых Цымбрамі, якія гразілі Рымскаму Гаспадарству, зусім зваяваў у 102 і 101 г.г. перад Хрыстом Марый. Некалькі дзясяткоў гадоў пазьней кіраўнік плямя Свэваў, Арыавісты, прабаваў заснаваць Германскае гаспадарства ў Гальліі, адкуль выгнаў яго Юлій Цэзар.

а. Друз. За цэзара Аўгуста Рымляне, каб забясьпечыць свае мéжы ля Рэйна, рабілі паходы проці Германцаў. У гадох 12—9 перад нар. Хр. пасынак Аўгуста, Друз, што год нападаў на занятыя Германцамі землі, а ў канцы зусім заваяваў край ля Рэйну і Вэзэра. Насупроць утоку Майну і Ліппы (прытокі Рэйну) ён устанавіў заўсёдную старожу. У чацьвертым паходзе дайшоў ён ужо да Эльбы. Варочаючыся назад, памёр з прычыны нешчасьлівага здарэньня.

b. Армінь. Германцы ў захопленых рымлянамі краёх неахвотна карыліся перад чужынцамі. Дзеля таго Арміню