Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пры наступніках Альфрэда Норманы ізноў пачалі нападаць на Англію, і Данскі кароль Свэн зусім заўладаў ёю. Сын і наступнік Свэна Канут (Кнуд) Вялікі (1016—1035) быў найбольш магутным уладаром у Паўночнай Эўропе: ён гаспадарыў над Англіяй, Даніяй і Норвэгіяй. Калі вымерлі ўсé сыны Канута, улада вярнулася да старое англа-саксонскае дынастыі. Аднак, яна гаспадарыла нядоўга; апошнім прадстаўніком яé быў Эдвард Вызнаўца, які гадаваўся ў Нормандыі ў сваяка свайго князя Вільгэльма. За Эдварда вельмі ўзрасла моц ангельскіх магнатаў.

Па сьмерці Эдварда, не пакінуўшага наступнікаў, за караля быў абвешчаны граф Гарольд; але проці яго выступіў нормандзкі князь Вільгэльм, таксама пасягаючы на ўладу. Правы Вільгэльма на каралеўскі пасад прызнаў папа Аляксандар ІІ. Тады Вільгэльм сабраў вялікае войска, пераплыў з ім у Англію і ў бітве каля Гастінгсу (1066) перамог Гарольда, які быў забіты, утраціўшы больш паловы свайго войска. Барацьба ўсё-ж такі трывала некалькі гадоў, але ўрэшце Вільгэльм заўладаў усéнькай Англіяй і быў каранаваны на караля яé, дастаўшы прозьвішча Заваявальніка. Улада яго апіралася на вялікім войску, складзеным з францускіх Норманаў. У самым Лёндоне ён пабудаваў для сябе на жыцьцё магутны замак Тоуэр, які цяпер перавернены ў вастрог. Ад магнатаў, якія не хацелі пакарыцца яму, ён адбіраў іх землі і аддаваў Норманам, каторых назначаў на ўсе ўрады. У часы гаспадараньня Вільгэльма у Англію перайшоў і ўмацаваўся, хоць і ў зьмéненай форме, фэодальны лад. Вільгэльм ніколі не даваў сваім вассалям вялікіх зямель у ваднэй ваколіцы, а надзяляў іх невялікімі Лапінамі зямлі ў розных часьцях краю. Апрача таго ён вымагаў, каб вассалі другое ступені прысягалі на вернасьць ня толькі сваім беспасярэднім сузэрэнам, але і каралю. Гэтак усé вассалі розных ступеняў падлягалі каралю, ды ў гэтым была галоўная розьніца паміж ангéльскім і контынэнтальным фэодалізмам.

З часам Норманы і Англа-Саксоны зьліліся ў адзін адзіны народ ангельскі, ды з францускае і англа-саксонскае моваў вытварылася адна ангельская мова (гл. § 15).

§ 10. Славяне і Угры.

1. Грамадзкі лад у Славян і іх абычаі. Славяне выступаюць на арэну гісторыі апошнімі спаміж інда-эўрапэйскіх народаў, бо толькі ў V і VІ сталéцьцях; у тыя часы іх сéлішчы ў Усходняй Эўропе даходзілі да Дунаю і Альпаў, да Эльбы і Саалі. Славяне дзяліліся на многа пляменьняў і народаў; яны займаліся пераважна гадоўляй жывёлы і працай