Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад Рэйну — усходнюю часьць Франкскага гаспадарства; на долю Караля Лысага выпалі землі на заход ад земляў Лётара, значыць, заходняя часьць Франкскага гаспадарства.

Падзел гэты даў пачатак цяперашняй Францыі, Нямеччыне і Італіі. Часьць земляў Лётара пазьней дастала назоў Лётарынгіі.

2. Апошнія Каралінгі. З трох лініяў Каралінгаў наўпéрад вымер дом Лётара (875). Яшчэ перад гэтым, у 870 г., Кароль Лысы і Людвік Нямецкі, змовіўшыся ў Мээрсэне, падзяліліся паўночнай палавінаю яго гаспадарства так, што край на правым беразе верхняга Мозэля і Мозы быў прылучаны да ўсходняга Франкскага гаспадарства, а край на лéвым беразе - да заходняга. У паўдзённай палавіне ўтварыліся князьствы: Верхняя Бургундыя, наабапал Швайцарскае Юры, Дольная Бургундыя — між Ронай і заходнімі Альпамі, ды Італія, дзе зьявіліся мясцовыя незалежныя князі.

Заходняе і ўсходняе гаспадарствы Франкаў у ІX в. шмат дазналі бяды. Норманы з Скандынавіі і Даніі ў сваіх сьмéлых марскіх разбойніцкіх экспэдыцыях пустошылі ўзьбярэжжы Франкскага гаспадарства, а на'т на лёгкіх сваіх чоўнах прабіраліся па вялікіх рэках ажно ў глыб краю. Гэткім парадкам яны зруйнавалі Гамбург і Парыж. У вапошніх гадох гаспадараньня Людвіка Нямéцкага зьявіўся новы страшны непрыяцель. Гэта былі- Угры, або Мадзяры, народ мангольскае расы, сва Гуннам і варам, яны некалі жылі паміж Волгай і Донам. Пад канец ІX в. ваявода іх, Арпад, прывёў іх у нізіну Панноніі, ля сярэдняга Дунаю, дзе яны і асéлі ды адгэнуль рабілі свае дзікія разбойніцкія наезды на ўсходнія часьці Франкскага гаспадарства, страшэнна руйнуючы яго.

Ані Людвік Нямецкі, ані Кароль Лысы ня мелі сілы абараніцца ад гэтых грабéжнікаў. У часы гаспадараньня сына Людвіка Нямéцкага, Караля ІІІ Таўстога (876—887) яшчэ раз, хоць на кароткі час, блізу ўсё гаспадарства Караля Вялікага апынулася пад уладаю аднаго гаспадара. Але новы монарх ня ўмеў злучыць сілы сваіх народаў дзеля абароны ад наездчыкаў. З гэтай прычыны адарвалася ад яго. і ўзяла сабе іншага караля сьпярша заходняя часьць гаспадарства, а скора (887) ён утраціў уладу і ў усходняй, дзе гукнулі на пасад яго пляменьніка, ваяўнічага Арнульфу (887—899), які пад Лёвэн (891) разьбіў Норманаў. Арнульфа памёр пасьля 12-цëх гадоў гаспадараньня, пакінуўшы сваё гаспадарства бязьлéтняму сыну свайму Людвіку (900-911). Пры апошнім у роўнай меры пагражалі існаваньню гаспадарства з аднаго боку унутраныя сваркі паміж князямі, другога — Угры, якія даходзілі ажно да Рэйну. Гэтак, Нямеччына апынулася ў вельмі цяжкім палажэньні, калі ў 911