Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

b) Кароль становіцца рымскім імпэратарам. Спаўняючы просьбу папы Лявона ІІІ, якому гразілі непрыяцелі, Кароль у 800 г. пайшоў у Рым. Прыход яго войска памог папе перамагчы сваіх непрыяцеляў. За гэта папа Лявон ІІІ аддзякаваў каралю гэтак. У дзень Божага Нараджэньня, калі Кароль прыбыў у Касьцёл св. Пётры, папа ўзлажыў на яго галаву імпэратарскую карону, а ўвесь сабраны народ прывітаў Кароля, як рымскага імпэратара. Гэтак уваскросла заходня-рымская імпэрыя. Кароль, абвяшчаючы сябé апякуном усіх хрысьціян-каталікоў, стаўся запраўды найвышэйшаю духоўнаю уладаю.

с) Унутранае ўпраўленьне Караля Вялікага. Яшчэ ў часы Мэравінгаў усё гаспадарства з боку адміністрацыйнага было падзелена на округі (паветы), на чале якіх стаялі ўраднікі, назначаныя каралём і называныя „графамі“, округ-жа. зваўся „графствам“. У ўзьмежных графствах, званых "Мaтрхіі“ або „Маркі"[1], якія мяжавалі з варожымі народамі і заўсёды павінны былі быць гатовы да вайны, найвышэйшай уладай і ваяводай на вайне быў Маркграф. Дзеля нагляду над дзейнасьцямі гаспадарственых ураднікаў, Кароль устанавіў т. зв. Каралеўскіх пасланцоў, або зэнд-графаў (missi dominiki); яны, з даручэньня Караля, аб'яжджалі графствы і наводзілі тамака парадак. Граф ня толькі спаўняў каралеўскія загады і зьбіраў падаткі, але таксама быў старшынёю суду. У звычайных справах судзіў сам народ. Што шэсьць тыдняў, а пазьней тройчы ў год, зьбіраліся сталыя мужчыны кожнага сотніцтва, на якія дзяліўся вокруг, і судзілі вінаватых. Аканчальны прысуд пастанаўлялі сямёра выбраных сяброў воласьці, так званыя лаўнікі (шэффэны). Найвышэйшы суд быў пры каралеўскім двары; там дворны граф, палятын, або пфальцграф падаваў Каралю скаргі і часта сам заступаў Караля на судзé. Пры двары вялікае значэньне маў галоўны капэлян, звычайна адзін з біскупаў, або апатаў, начальнік каралеўскае канцэлярыі, канцлер.

Таксама і правадаўства спачатку было ў руках народу. Што год усé вольныя мужчыны з аружжам у руках зыходзіліся на так званым Марсавым полі і пастанаўлялі аб вайне і міры і ўсякіх іншых пытаньнях агульнага значэньня. Гэтак было яшчэ ў часы Клёдвіга. У мéру росту гаспадарства, для бяднейшых грамадзян сталася гэта немагчымым, і дзеля гэтага перасталі адбывацца зборкі на Марсавых палёх. У часы Караля толькі заслужоныя перад гаспадарствам асобы і бага

  1. Галоўныя маркі былі гэткія; 1) Фрыульская ў усходняй Лёмбардыі, 2) Гішпанская, 3) Усходняя (аварская зямля), Остмарк, пазьнейшая Аўстрыя, 4) Данская, ля ракі Эйдэру.