Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маршалка апынулася ў руках магутнага роду Пэпіна з Гэрысталю і пераходзіла ад аднаго з сябраў гэтага роду да другога. Наступнік Пэпіна Гэрыстальскага, яго ўнук, Пэпін Малодшы, захапіў у свае рукі ўладу таксама і ў другой, заходняй часьці гаспадарства: у Нэўстрыі. Найбольш узмацаваў уладу Мажордомаў яго сын Кароль Мартэль (Молат) (714—741), які меў уладу ужо над усім гаспадарствам Франкаў. У 732 г. Кароль Мартэль у бітве паміж местамі Тур і Пуат'е (у Гальліі) пабіў вялікае арабскае войска, гэткім парадкам засланіў заходняе хрысьціянства ад ярма ісьляму ды на будучыню вельмі ўмацаваў уладу свайго роду, празванага ад яго імя Каралінгамі.

2. Пэпін Малы. Пэпін (пазьней у XІ в. фальшыва празваны Малым), сын Караля Мартэля, да рэшты зьніштожыў і без таго толькі выабражаную каралеўскую ўладу Мэравінгаў. Пэпін паслаў у Рым да Папы пасольства з пытаньнем, хто павінен быць каралём: ці той, хто толькі на словах лічыцца каралём і на дзéле астаéцца бязьдзéяльным, ці той, на чыіх плячох ляжыць увесь цяжар улады. Папа адказаў, што карона належыць Пэпіну, і ў 751 г. Франкі абвясьцілі яго каралём, а спусьціўшы некалькі гадоў Пэпін дастаў памазаньне на каралеўства ад папы Сьцяпана ІІ. Апошняга прадстаўніка старое дынастыі засадзілі ў манастыр. Скора Пэпін аддзякаваў Папе за яго ласку. У той час Лёнгобарды стараліся здабыць апошнія ў Італіі бізантыйскія гарады: Равэнну, Рым, Неаполь. Дзеля таго, што бізантыйскі імпэратар зусім ня выступіў проціў Лёнгобардаў, Рым быў у небясьпечнасьці. У гэтай справе Папа зьвярнуўся да караля Франкаў з просьбай помачы. Пэпін два разы пераходзіў з войскам пераз Альпы, проці Лёнгобардаў. Вызволеныя краі, як Рым з ваколіцамі і край ад Равэнны да Анконы, Пэпін, згодна з раней дадзенай абяцанкай, аддаў Папе Сьцяпану ІІ, як бацькаўшчыну сьв. Пётры (754). Была гэта першая завязь царкоўнага гаспадарства і сьвецкае ўлады папаў. Пасьлéй утварылася легенда, што ўжо Константын В. падарыў Папе ўсю Італію, і навет усю заходнюю імпэрыю.

Памёр Пэпін у 768 г., пакідаючы гаспадарства, двом сваім сыном, Каралю і Карляману.

3. Кароль Вялікі (768 - 814). a) Войны Караля. Ужо пераз два гады па сьмерці Пэпіна памёр таксама і Карляман, і тады Кароль узяў у свае рукі ўладу над усім гаспадарствам Франкаў. Гаспадараньне яго было поўна войнаў, якія пашырылі межы гаспадарства на ўсе бакі.

Дзеля таго, што Кароль Лёнгобардаў Дэзыдэр нападаў на папу, Кароль з войскам двойчы пераходзіў пераз Альпы. Доўга ён аблягаў Дэзыдэра ў ягонай сталіцы Павіі і ў канцы