Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Арабы ў заваяваных краёх былі войскам і ніякіх падаткаў не плацілі. Пры чацьвертым наступніку Магамэта, Алі, Магамэтане падзяліліся на дзьве рэлігійныя групы: Шыітаў (г. зн. няверныя, адступныя) і Суннітаў. Сунніты[1], апрача Корану, за сьвятую кнігу прызналі такжа і Сунну, у якой апісывалася жыцьцё Магамэта. Шыіты, цяперашнія Пэрсы, Сунну адкінулі. На іх бок стаў сам каліф Алі. Тады проці яго паўстаў намесьнік Сырыі Моавія, родам з Оммаядаў, заняў каліфат і сталіцу перанёс у Дамаск. Пры каліфах з гэтага роду Арабы прыдбалі сабé паўночнае ўзьбярэжжа Афрыкі, а таксама астравы Родос, Кіпр, Сыцылію, Сардынію і Корсіку (у паўдзённа-заходняй Эўропе іх называлі Сарацынамі). Два разы яны здабывалі Царгорад. Аднак, з гэтым местам не далі рады. У 711 г. намесьнік Афрыкі Муза паслаў у Гішпанію свайго камандуючага Тарыка, каб заваяваць гаспадарства Візыготаў. Тарык заняў скалістае ўзгор'е, дзé з яго табору з часам паўстала места Гібралтар (Gebel-al-Tarіk). У Візыготаў ня было згоды і сьмелым іх непрыяцелям гэта шмат палягчыла пабéду над імі. Усё-ж кароль Родэрык пасьпяшыў з сваім войскам насупроць непрыяцеляў; пад Ксэрэс дэ ля фронтэра адбылася крывавая бітва, у якой Візыготы былі разьбіты, а кароль іх згінуў бяз весьці. Тады Муза прыступіў да аканчальнага заваяваньня краю. Толькі жменька Візыготаў знайшла прыпынак у паўночна-заходняй часьці Пірэнэйскага паўвострава, у гарах Астурыі, дзе і баранілі сваю незалежнасьць. Арабы, пазьней празваныя Маўрамі, перайшлі за Пірэнэйскія горы і ўварваліся ў край Франкаў. Кароль Мартэль перамог іх паміж местамі Тур і Паўт'е (732) і прымусіў адыйсьці за Пірэнэі.

У 750 г. ўзьнялося паўстаньне проціў Оммаядаў; Абуль-Аббас, сваяк Магамэта, захапіў уладу і заснаваў такім парадкам новую дынастыю - Аббасыдаў. Абуль-Аббас загадаў пазабіваць усіх князёў з роду Оммаядаў. Астаўся жывым толькі адзін Абдэр-Рахман, дзякуючы верным Бэдуінам з пустыні, - пры помачы каторых перабраўся ў Гішпанію, дзé і заснаваў незалежны ад Аббасыдаў каліфат з сталіцай Кордовай. Аббасыды сваю сталіцу перанесьлі з Дамаску ў Багдад, недалёка ад руін Бабілёну.

3. Арабская культура. Гішпанскі каліфат скора стаўся магутным і вельмі культурным. Земляробства, гандаль, промыслы, асабліва-ж выраб шоўку, аружжа і скуры, стаялі надта высака, аднолькава з высака разьвітай навукаю і мастацтвам. Вадаправоды перавярнулі голую пустыню ў бага тыя месты, а многія дарогі і масты давалі магчымасьць.

  1. Цяпер да Сунітаў належаць - Туркі, Арабы і інш.