Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

така яны называліся арті, і да іх, побач з рамесьнікамі, належылі такжа купцы і усé фаховыя людзі, як юрысты, дактары і інш.) ськінулі арыстакратычную ўладу і завялі дэмакратычны лад. Найвышэйшы расцьвéт Флёрэнцыі прыпадае на часы гаспадараньня выдатнага і вельмі багатага купецкага і банкірскага роду Мэдічі, які, не ламаючы дэмакратычнага парадку, як нéкалі Пэрыклéс у Афінах, дайшоў да ўлады ў XV в. дзякуючы розуму, красамоўству і ахвярнасьці для агульнае справы. Кузьма Мэдічі (Cosma dі Medіcіs), каторы уславіўся мудрым упраўленьнем і вельмі паддзержаваў мастацтва і навуку, дастаў назоў "Бацькі Бацькаўшчыны". Яшчэ больш уславіўся ўнук яго, Лаур Вялікалéпны (Lorenzo іl Magnіfіco, 1469-1492), пры якім Флёрэнцыя, быццам новыя Афіны, сталася галоўным цэнтрам навукі і мастацтва. Апрача таго, яна была ў Эўропе найважнейшым асяродкам грашова-банковых абаротаў і з аканамічнага боку магла пышацца зусім навачасным жыцьцём. У канцы XV веку дамініканскі манах Джіролямо Савонароля (Gіrolamo Savonarola) выступіў як маральны, грамадзкі і царкоўны рэформатар. Ён знайшоў паддзяржаньне ў народзе, і Медічі былі выгнаны з Флёрэнцыі. Усё было добра, пакуль Савонароля не чапаў папы, калі-ж ён пачаў вінаваціць папства, яго арыштавалі, засудзілі на сьмерць і спалілі. Тады Мэдічі вярнуліся назад і дасталі тытул князёў.

d) Вэнэцыя. Закладзеная ўцекачамі з сушы ў часе паходу Аттылы (452) на марскім узьбярэжжы пры усьці Брэнты, Вэнэцыя ўжо ў VІІ вéку сталася незалежным гаспадарствам з выбарным князем, дожам (dux). Заваяваўшы Далматыю і гэтак заваладаўшы Адрыятыцкім морам, Вэнэцыя ўжо падчас крыжавых паходаў, дзякуючы свайму географічнаму палажэньню і ініцы жыхароў, уславілася як тарговае гаспадарства, узяўшы на сябе пасярэдніцтва ў завязаных тады тарговых зносінах паміж Захадам і Усходам. Становішча Вэнэцыі асабліва ўзмацавалася пры старэнькім дожы Гэнрыку Дандолë ў часе чацьвертага крыжавога паходу - пасьля пабеды над конкурэнткай Гэнуяй, з якой Вэнэцыя вяла барацьбу сто гадоў. Найбольш магутнай сталася Вэнэцыя ў XV веку — пасьля здабыцьця Кіпру. У сярэднія вякі Вэнэцыя была найвялікшым тарговым мéстам Эўропы і ў працягу сталéцьцяў была цэнтрам сусьветнае таргоўлі. Аднак, паход Асманаў у Эўропу і адкрыцьце марской дарогі ў Усходнюю Індыю шмат падкапалі становішча Вэнэцыі, і значэньне яé з таго часу пачынае борзда ўпадаць.

Спачатку у Вэнэцыі быў дэмакратычны лад, а пасьля — манархічны; у канцы-ж XІІІ в. тамака настала олігархія. У "Вялікай Радзе" засядалі прадстаўнікі толькі тых нямногіх сямей, якія былі ўпісаны ў так-званую "Залатую Кнігу". Вя-