Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з каталікамі, самі выступілі проці табарытаў і зусім разьбілі іх у крывавай бітве ля Ліпан (1434), у якой забіты і абодва Пракопы. Астачы табарытаў, утраціўшы ўсялякую сілу, істнавалі яшчэ якісь час пад назовам чэскіх і мараўскіх братоў. Калі імпэратар Жыгімонт згадзіўся даць агульную амнэстыю і прызнаў компактаты, ён быў прызнаны чэскім каралём і ўрачыста прыняты ў Празе (1436).

Яшчэ доўга Чэхія перажывала насьледкі гусыцкіх войнаў. Дабрабыт чэскага народу і яго культурны расцьвет былі зьнішчаны; многа ваколіц стала бязьлюднай пустынёй; шмат вéсяў і мест счэзьлі зусім з зямлі, а тыя, што асталіся, былі паруханы. Ад іншых монумэнтальных будоўляў Караля ІV асталіся руіны. Каралеўская ўлада аслабела; мяшчанства і сялянства пагалéлі, ды толькі вышэйшыя баяры горда падымалі галаву. Рэформа царквы, пачатая народам, не ўдалася гэтак сама, як не ўдаліся рэформы сабораў.

5. Упадак імпэратарскае ўлады. а) Пераход імпэратарскага тытулу да Габсбургаў. Імпэратар Жыгімонт памер у 1437 годзе, як 70-годні стары, пакінуўшы па сабе толькі адну дачку Альжбéту, замужам за Габсбургскім князем Альбрэхтам, які аказаўся выбраным за наступніка яго (Альбрэхт ІІ, 1438 — 1439). Наступнік апошняга, Фрыдрых ІІІ (1440-1493), з лініі Габсбургаў Леапольдавічаў, ня гледзячы на свой паход у Італію па імпэратарскую і лёмбардзкую карону, быў надта слабым манархам. У часе бязупынных сварак і войн ён утраціў вялікшую часьць сваіх зямель. Яшчэ Жыгімонт І, дзякуючы жаньбé з дачкой Людвіка Угорскага, Марыяй, дзéдзіцкай угорскае кароны, сам стаўся каралём Угрыі (Угоршчыны); ізноў-жа дачка яго, Альжбета, дзедзічка дзьвюх карон: чэскае і угорскае, - выйшла замуж за аўстрыяцкага князя Альбрэхта, і гэтак злучыліся дынастыі габсбу і люксембургская. Але пасьля сьмерці Жыгімонта І як Угры, так і Чэхі абабралі сабе нацыянальных каралёў (Мацéя Корвіна і Юрыя з Подебраду), ды навет Мацéй Корвін адваяваў у імпэратара Фрыдрыха ІІІ Аўстрыю, Штырыю і Карынтыю. Ня гледзячы па ўсé утраты і няўдачы, Фрыдрых ІІІ ганорыўся сваім імпэратарскім тытулам, а яго дзвізам было гаспадараньне Аўстрыі над усéнькім сьвéтам[1].

b) Спробы рэформ у часе Максіміліяна. Сын і наступнік Фрыдрыха ІІІ, Максіміліян І (1493 - 1519) яшчэ пры жывым бацьку ажаніўся з дачкой Караля Адваж-

  1. Усé свае рэчы ён значыў літарамі: А. Е. І. O. U., што павінка было абазначаць: Austr ae est іmperare orbі unіverso, або: alles Erdreіch Ast Oesterreіch unterthan.