Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыгімонт не скарыстаў; наадварот, адмовіўшыся зрабіць якія-небудзь уступкі, ён вымагаў поўнае пакорнасьці паўстаўшых. Гэткая палітыка Жыгімонта толькі ўмацавала вагу другое партыі — радыкальнае, якая прызнавала толькі дарогу аружнае барацьбы, і абмінуць вайны ужо ня было ніякае магчымасьці. Радыкальная партыя складалася з чэскіх нацыяналістаў, пераважна сялян і рамесьнікаў; да яе прылучыліся такжа рыцары. Іх называлі табарытамі ад ваколіцы Табар, дзе і арганізаваўся першы гусыцкі вайсковы табар. Табарыты шырылі чэска-славянскі патрыотызм, варожы да Немцаў, разьвіваючы рэлігійны настрой рэспубліканскія ідэі. Яны адкідалі ўсялякую думку аб магчымасьці перагавораў з Жыгімонтам і папай, не прызнавалі найважнейшых догматаў каталіцкае царквы, а такжа сакрамэнтаў, апрача камуніі і хрышчэньня; апрача таго, яны дамагаліся скасаваньня баярства і ўсялякіх становых прывілеяў і абмежаньняў і кіраваліся да завядзеньня рэспублікі ў Чэхіі. Ня гледзячы на розьніцы ў паглядах на мэты і тактыку барацьбы, абедзьве партыі пайшлі поплеч у барацьбе з трыма непрыяцелямі: нямеччынай, імпэратарам і папай, злучаныя тым-жа нацыянальным духам. У васобе Яна Жыжкі гусыты знайшлі дазнанага ваяводу; ён ня толькі ўмеў вясьці за са бой народ у імя рэлігійнага і нацыянальнага ідэалу, але і выпрацаваў і ўжываў зусім новую ваенную тактыку. Яго войска, аружнае пераважна цапамі і булавамі, вельмі добра ўмела карыстацца асаблівасьцямі грунту роднае старонкі і кожны раз адбівала напады непрыяцеляў, засланяючыся рухомым валам з вазоў. Пасьля сьмерці Жыжкі (1424) барацьбой кіравалі два Пракопы: даўнейшы манах Пракоп Вялікі і Пракоп Малы. За час ад 1420 да 1431 году імпэратар Жыгімонт пяць разоў хадзіў проці Чэхаў, ды блізу кожны раз пабéда даставалася гусытам. Найвялікшыя пабеды гусытаў былі ў бітвах ля Нямéцкага Броду (Deutschbrod, 1422) і ля Таўсс (1431). Ужо ў 1427 годзе яны ад абароны перайшлі да наступленьня, робячы паходы ў Аўстрыю, Баварыю, Саксонію, Бранденбург, ды навет да Балтыцкага мора. 3 прычыны таго, што іх фанатызм і цьвёрдасьць ня ведалі, Што тзкое немагчымасьць, шырака пашыралася вера, быццам іх зусім нельга перамагчы.

Урэшце, Базэльскі сабор распачаў перагаворы з гусытамі, часьць якіх прыйшла да перакананьня, што ад гэткае цяжкое барацьбы найбольш цéрпіць Чэхія. Рэзультатам перагавораў былі так-званыя базэльскія, або праскія компактаты (1433). Чэхам былі зроблены ўступкі ў мéжах ранейшых праскіх артыкулаў. Але табарыты гэтым ужо не здаволіліся і не пакінулі барацьбы. Тады утраквісты, змучаныя гэткай даўгой вайной і анархіяй, дайшоўшы згоды