Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4. Імпэратар Жыгімонт і гусыцкія войны. а) Упраўлéньне Нямеччынай. Імпэратар Жыгімонт І Люксэмбургскі (1411-1437), перад тым кароль угорскі і маркграф бранденбурскі, быў у Нямеччыне прызнаны ўсімі (брат яго, Вацлаў, астаўся да сьмерці чэскім каралём) і выяўляў вялікую зацікаўленасьць нямецкімі гаспадарственымі справамі. Аднак, яго проекты рэформ былі на сойме адкінуты. Брандэнбурскую мархію разам з тытулам Электара ён аддаў Hюрнбэргскаму буркграфу Фрыдрыху Гогэнцолерну з Швабіі (1415). Новы маркграф скора здалеў падчыніць сваёй уладзе непакорнае брандэнбургскае рыцарства; замкі апорных баяр войска яго, збройнае ўжо стрэльбай, рухала да званьня. Гогэнцолерны паклалі пачатак будучай брандэнбургска-прускай сілы.

b) Гусыцкія войны. Імпэратар Жыгімонт узяўся вельмі шчыра за ўпарадкаваньне царкоўных спраў, але яго паступак адносна да Гуса выклікаў страшэнныя гусыцкія войны (1419—1436), у часе якіх запрапаў увесь блеск Чэхіі з часоў Караля ІV. Вестка аб сьмерці Гуса страшэнна ўзбурыла ўсіх Чэхаў. Навука Гуса пачала шырыцца яшчэ байчэй, верныя яé гуртаваліся ўсё цясьней, а відавочным зна. кам іх адзіні была камунія (прычасьце) дваістага віду, з ужываньнем чары. Ад гэтага яны дасталі назоў утраквістаў (sub utraque sc. specіe) або калікстынаў (calіx). Пазьней гэты назоў перайшоў спэцыяльна да больш мернай гусыцкай партыі. Чэскі кароль Вацлаў нічога проці гусыцкага руху не рабіў; калі-ж урэшце папа і імпэратар прымусілі яго пачаць барацьбу з гусытамі, было ужо позна. Паўстаньне ўзьнялося ў 1419 годзе. Пачалося з таго, што ў гусыцкую працэсію ў Празе было кінута некалькі камянёў, у вадказ на гэта гусыты, на чале якіх стаў рыцар Ян Жыжка, напалі на ратуш у Новым Мéсьце (ў Празе) і павыкідалі пераз вакно бурмістра і рaдных на зьдзéк сабраўшагася народу. Гэтае здарэньне зрабіла такое ўражэньне на караля Вацлава, што ён тут-жа памéр ад апоплексіі (1419). Законным наступнікам яго на чэскім пасадзе быў Жыгімонт, але ўладу яго прызнавалі ў Чэхіі толькі каталікі — значыцца, бадай выключна Нéмцы, што асталіся вернымі каталіцтву. Тымчасам гусыты падзяліліся на дзьве партыі. Мéрныя (утраквісты, калікстыны), да якіх належыў унівэрсытэт, праскія мяшчане і большасьць вышэйшых баяр, прыхіляліся да ўладжаньня адносін з папай і імпэратарам дарогай перагавораў. У так-званых праскіх артыкулах яны дамагаліся свабоды казаньняў, камуніі ў дваістай пастаці, сэкулярызацыі царкоўнае маемасьці і падчыненьня духавенства сьвецкай уладзе. З гэтай адзінай магчымасьці дарогай міравых перагавораў з утраквістамі дастаць чэскую карону