Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цаў на баніцыю. Проці іх выступіў з найлепшай арміяй брат імпэратара, аўстрыяцкі князь Леапольд. Аднак, гэта армія, зайшоўшы ў балоцісты, гразкі яр каля Моргартэн, была зусім разьбіта швайцарскім сялянскім войскам, добра ведаўшым гэныя ваколіцы (1315). З таго часу Швайцарскі Саюз усё больш умацоўваецца і разрастаецца. Да трох лясных кантонаў, сьледам за чацьвертым — Люцэрнскім, прылучыліся яшчэ: Глярус, Цуг і рэспубліканскІя месты Бэрн і Цюрых. З гэтых васьмёх сялянскіх і мéскіх рэспублік стварылася вольная дэмакратычная фэдэрацыя. Дэмакратычны рух, штораз крапчэючы, палохаў Леапольда ІІІ, пляменьніка разьбітага Швайцарцамі, і вось ён, сабраўшы 10.000 найлепшага рыцарства, пайшоў проці Швайцарыі. Аднак і гэтым разам геройства і энтузіазм "мужыкоў" зрабілі тое, што ў бітве ля Сэмпах (1386) Леапольд ІІІ быў забіты, а панскае войска самы цьвет рыцарства", усё палягло або разьбеглася, і пабéда дасталася , мужыцкаму" народу. Паводле швайцарскае народнае легенды, героем бітвы ля Сэмпах быў селянін з Унтэрвальдэну, Арнольд Вінкельрыд. У тую часіну, калі непрыяцелі пачалі ўжо перамагаць, ён кінуўся ў самую сярэдзіну нéпрыяцельскага войска, згарнуў рукамі, колькі змог, непрыяцельскіх дзід і ўбіў іх у сябé, прарываючы гэтак непрыяцельскую лінію і адкрываючы дарогу таварышам, ды гэтак зусім зьмяніў ход бітвы. Пазьнейшыя пабеды над Каралём Бургундзкім ля Арансон і Муртэн (1476) вельмі ўславілі швайцарскую пяхоту. Габсбургі утрацілі ў Швайцарыі ўсé сваé землі, і Швайцарыя адваявала сабé поўную незалежнасьць.

Барацьба з паўдзённа - нямецкімі мéстамі. Швабскі Саюз мéст, закладзены на аснове самапомачы, мала рупіўся аб гаспадарственай уладзе, не баяўся яé, дый не паважаў. Ужо Кароль ІV пачаў з ім барацьбу. Аднак, ля Ройтлінген (1377) Кароль ІV быў пабіты і прымушаны прызнаць Швабскі Саюз. Пасьля гэтага рэйнскія мéсты злучыліся з швабскімі, умацоўваючы сілы саюзу, але адначасна ўзрасьлі і сілы яго непрыяцеляў, бо році саюзаў мест пайшлі саюзы рыцарства і князёў. На ўсéнькім прасторы Нямеччыны ўзьнялася хатняя вайна з зьменным шчасьцем; але ў канцы сілы мест былі разьбіты (ў бітве ля Дэффінген у 1388 г.) і ўжо не здалелі йзноў стаць на ногі. Тады з кня зямі злучыўся і імпэратар Вацлаў і на сойме ў Эгеры (1389) забараніў мéстам рабіць саюзы. Хаця яму і не удалося правясьці гэту забарону ў жыцьцё, усё-ж ён паддзержаваў князёў у іх жаданьні гаспадараньня над местамі, і гэтак, асобліва ў сувязі з ваенным разгромам саюзу мест, рух да вызваленыя ў мястох быў прыпынены.