Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзякуючы адкрыцьцям у географіі новае зямлі, сусьветная таргоўля знайшла сабé новыя дарог, сіла і вага Ганзы аказалася зьніштожанай; даўнейшае значэньне захавалі толькі Гамбург, Любэк і Брэмэн.

Ужо ў 1254 годзе Майнц, Вормс і Оппэнгэйм заклалі дзеля грамадзкае бясьпечнасьці і абароны таргоўлі другі саюз: саюз прырэйнскіх мест. Пазьней да яго прылучыліся блізу што ўсé вялікшыя месты ля Рэйну, ды іншыя далейшыя, як Нюрнбэрг, Рэгензбург (Ратысбoнa) і інш.,-разам каля 90 мест. Аднак, пераз якісь час саюз утраціў свой суцэльны характар і ўнутраную моц, бо да яго прылучылася шмат сьвецкіх і духоўных князёў, ды ўрэшце рассыпаўся. Пасьля яго ўпадку шмат мéст прылучылася да Швабскага Саюзу, які заклалі сорак паўдзённа-заходніх мест, нямецкіх і швайцарскіх, у часе Караля ІV з мéстам Ульмам на чале. Трэба думаць, што мэтай Швабскага Саюзу было стварэньне незалежнага саюзнага гаспадарства, як Швайцарскі Саюз, з якім ён меў блізкія зносіны. Калі-б саюз захаваў сваю моц, Паўдзённая Нямеччына магла-б завясьці ў сябе рэспубліканскі лад.

b) Баярскія Саюзы. Проці гэтых дэмакратычных саюзаў пачало арганізавацца ў заўсёдныя саюзы баярства. Колегія электароў ужо ад часу Залато Бульлі прадстаўляла цéсную корпорацыю. Рэшта князёў таксама добра цéміла супольнасьць сваіх інтарэсаў, і яны рабілі саюзы паміж сабой ці то дзеля барацьбы з мéстамі, ці то дзеля абароны мест ад рыцараў, ды заўсёды мéлі на мэце адно: каб ні мéсты, ні рыцарства лішня не ўзмацаваліся. Падобна-ж тварылі палітычныя Саюзы рыцары, пераважна імпэрскае рыцарства, якое разьвілося ў XІV веку і дамагалася простае вассальнае залежнасьці ад імпэратара, а не ад князеў. Асабліва ў Франконіі, Швабіі і ля Рэйну гуртавалася рыцарства дзеля абароны свае незалежнасьці і становых прывілеяў, боручыся ў роўнай мéры і з князямі, і з мéстамі. Рыцарскія саюзы мелі розныя назовы, як пр.: Птушкі сьв. Марціна, Львіны Саюз і г. п. Але найдужэйшай рыцарскай арганізацыяй быў Крыжацкі Ордэр.

с) Барацьба паміж баярскімі саюзамі і саюзамі мéст. Усё больш і больш выяўляўшаяся розьніца інтарэсаў імпэратарскае ўлады, князёў, рыцарства, мест і народнае масы давяла ў другой палавіне XІV вéку да дзьвюх крывавых хатніх войнаў. Першая з іх - у Швайцарыі - закончылася пабéдай дэмакратычнае ідэі; другая — ў Паўдзённай Нямеччыне — пабéдай князёў.

Барацьба Швайцарцаў з Габсбургамі. За паўстаньне імпэратар Фрыдрых Харошы засудзіў Швайцар-